Навіны

Украінцы і беларусы ў польскай гаспадарцы-3

У гэ­тым ну­ма­ры «Ні­вы» за­вер­шым апі­сан­не фун­к­цы­я­на­ван­ня бе­ла­ру­саў і ўкра­ін­цаў на поль­скім рын­ку пра­цы. Аказ­ва­ец­ца, за­ці­каў­ле­насць тэ­май ся­род на­шых чы­та­чоў да­во­лі вя­лі­кая і пры­но­сіць, што вель­мі важ­нае, зва­рот­ную су­вязь. Так­са­ма ад гра­ма­дзян Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, якія ака­за­лі­ся ашу­ка­ны­мі ў вы­ні­ку зак­лю­чэн­ня пра­цоў­ных кан­т­рак­таў з поль­скі­мі пра­ца­даў­ца­мі. Ня­вып­ла­та зар­плат гэ­та са­мая ча­стая праб­ле­ма бе­ла­ру­скіх га­стар­бай­та­раў. Ка­лі за­вяр­ша­ец­ца тэр­мін ле­галь­най пра­цы ці про­ста ві­зы, трэ­ба аба­вяз­ко­ва з’яз­джаць у Рэс­пуб­лі­ку Бе­ла­русь. Та­ды шэ­фы­ашу­кан­цы га­во­раць, што ў іх вось зда­ры­ла­ся ча­со­вая за­трым­ка гро­шай, але на­пэў­на іх неў­за­ба­ве да­шлюць ра­зам з зап­ра­шэн­нем на ві­зу і пра­цяг­нен­не кан­т­рак­та. А тут да­лей усё па вя­до­мым сцэ­на­рыі: ані зап­ра­шэн­ня на пра­цу, ані гро­шай. І зу­сім ні­чо­га не зро­біш, ка­лі ты пра­ца­ваў не­ле­галь­на. А ка­лі быў на ле­галь­ным по­бы­це, то по­тым у су­дзе пра­ца­даў­ца ча­ста аб­ві­на­вач­вае пак­рыў­джа­ных ні­бы­та ў не­вы­ка­нан­ні да­ру­ча­ных аба­вяз­каў ці про­ста ў п’ян­стве, якое не да­зва­ля­ла про­ста зап­ла­ціць за ня­вы­ка­на­ную пра­цу. Су­ды, вя­до­ма, гэ­та кан­чат­ко­вы ва­ры­янт, яко­га ба­яц­ца за­меж­ні­кі з Ус­хо­ду. Про­ста ня­ма срод­каў, сіл і звы­чай­на на­дзеі на хут­касць і спра­вяд­лі­васць поль­ска­га пра­ва­суд­дзя. За­ста­ец­ца толь­кі за­ціс­нуць зу­бы і шу­каць больш сум­лен­ных фірм.

Бе­ла­ру­сы і ўкра­ін­цы з вя­лі­кай на­дзе­яй ча­ка­юць па­чат­ку 2020 го­да, а поль­скія прад­п­ры­маль­ні­кі з тры­во­гай, бо та­ды ў Ня­меч­чы­не мае ўсту­піць у сі­лу за­кон, які дае па­ляг­чэн­ні для пра­цаў­лад­ка­ван­ня ра­бо­чым з‑па‑за кра­ін Еў­ра­са­ю­за. Па­вод­ле апы­тан­няў аж 60 пра­цэн­таў з паў­та­ра мі­льё­на ўкра­ін­цаў, пра­цу­ю­чых у Поль­ш­чы, ужо за­раз за­я­ві­ла аб на­ме­ры ад’­ез­ду ў бер­лін­скім на­прам­ку. Усё ра­шае про­сты эка­на­міч­ны ра­ху­нак. У Поль­ш­чы мі­ні­маль­ная зар­пла­та скла­дае 14,70 зло­тых бру­та за га­дзі­ну, а ў су­се­дзяў за Од­рай мі­ні­мал­ка за га­дзі­ну гэ­та 9,19 еў­ра, зна­чыць, ут­рая больш. А кем­лі­вы і аш­чад­ны ўсход­нік, ня­гле­дзя­чы на вы­шэй­шыя кош­ты жыц­ця і яды, змо­жа ра­цы­я­наль­на гас­па­да­рыць і ад­п­ра­віць на баць­каў­ш­чы­ну боль­шыя гро­шы.

Ад­ток ук­ра­ін­цаў мо­жа пры­нес­ці бяз­ла­дзі­цу на поль­скім рын­ку пра­цы, асаб­лі­ва ў не­ка­то­рых яе га­лі­нах.На пер­шым мес­цы ма­ец­ца тут на ўва­зе ры­нак бу­даў­ні­цтва. Пра­ва да ра­ней­ша­га пен­сій­на­га ўзро­сту на прак­ты­цы аба­зна­чае пе­ра­ход тры­ста ты­сяч гра­ма­дзян Поль­ш­чы на зас­лу­жа­ны ад­па­чы­нак. Па­вод­ле да­ных Мі­ні­стэр­ства сям’і, пра­цы і са­цы­яль­най па­лі­ты­кі пра пра­цаў­лад­ка­ван­не ін­ша­зем­цаў, у Поль­ш­чы ў пер­шай па­ло­ве 2018 го­да ў гэ­тай га­лі­не пра­ца­ва­ла ле­галь­на 146 615 ук­ра­ін­цаў і 11 486 бе­ла­ру­саў. Пры на­го­дзе на­за­ву ін­шыя мес­цы і лі­кі, дзе ад­чу­ва­ец­ца не­да­хоп мяс­цо­вай пра­цоў­най сі­лы. І так, у сфе­ры пра­мыс­ло­вай пе­рап­ра­цоў­кі знай­ш­ло пра­цу 259 138 ук­ра­ін­цаў і 8308 бе­ла­ру­саў. Знач­ныя коль­кас­ці ўкра­ін­цаў і бе­ла­ру­саў пра­цу­юць яш­чэ ў тран­с­пар­це і на скла­дах: ук­ра­ін­цы — 73 186 і бе­ла­ру­сы — 5733 асоб. А ў сфе­ры ад­мі­ніст­ра­ван­ня ўлад­ка­ва­ла­ся 115 504 ук­ра­ін­цаў і 2537 бе­ла­ру­саў. Што ці­ка­ва, у га­лі­не гаст­ра­но­міі і нач­леж­най ба­зы ле­галь­на пра­ца­ва­ла ў пер­шай па­ло­ве мі­ну­ла­га го­да толь­кі 654 бе­ла­ру­саў і 24 525 ук­ра­ін­цаў. Яш­чэ да­во­лі заў­важ­най у ста­ты­стыч­ным пла­не га­лі­ной з’яў­ля­ец­ца пра­ца 974 бе­ла­ру­скіх і 39 688 ук­ра­ін­скіх ра­бо­чых у ра­мон­т­ных, аў­та­ма­шын­ных і ма­тор­ных фір­мах. Пад­су­моў­ва­ю­чы ха­рак­тар і мес­ца пра­цы, з лі­ку 692 466 усіх ук­ра­ін­цаў пры гэ­так зва­най ка­тэ­го­рыі про­стых прац апы­ну­ла­ся іх 325 979, а з лі­ку 30 646 бе­ла­ру­саў про­стыя пра­цы (па­вод­ле да­ных) вы­кон­ва­юць 10 102 асо­бы.

Ка­лі раз­г­ля­даў я ста­ты­стыч­ныя да­ныя, маю ўва­гу пры­цяг­ну­ла яш­чэ ад­на спра­ва, а ме­на­ві­та па­ла­вы па­дзел. Тут, у Поль­ш­чы, за­рэ­гіст­ра­ва­ны 4701 бе­ла­ру­сак і 224 829 ук­ра­і­нак. Ста­ты­стыч­на ад агуль­най коль­кас­ці пра­цу­ю­чых у нас гра­ма­дзян гэ­тых кра­ін ві­даць знач­на боль­шую ак­тыў­насць ук­ра­ін­скіх жан­чын. А па­мя­тай­ма, што чор­ны ры­нак хат­ніх гас­па­дынь і апя­ку­нак дзя­цей і зня­мог­лых з удзе­лам жан­чын з Ук­ра­і­ны ёсць ад­ным з най­больш раз­ві­тых.

Ці ў змо­зе Бе­ла­русь і Ук­ра­і­на спы­ніць та­кія пат­ра­ты ча­ла­ве­ча­га па­тэн­цы­я­лу? Пы­тан­не скла­да­нае і, як зда­ец­ца, на жаль у блі­жэй­шых га­дах не пад сі­лу да вып­раў­лен­ня на агуль­на­на­цы­я­наль­ных уз­роў­нях.

Яў­ген ВА­ПА

14.02.2019

Відэа

праваабарончыя сайты