Навіны

Як Наталля Стрэльчанка вучыць суд працаваць са зваротамі грамадзян

Актывістка АГП Наталля Стрэльчанка з Дуброўны звярнулася да старшыні суда Дубровенскага раёна з прапановай забяспечыць безбар’ерны доступ у памяшканне суда, каб прыступкі не стваралі перашкодаў інвалідам-калясачнікам, або маці з немаўлятамі ў вазках на колах ці іншым. Сваю прапанову яна абгрунтавала спасылкамі на нормы заканадаўства.

Зразумела, Стрэльчанка чакала, што орган, які мусіць клапаціцца не толькі пра абавязкі, але і пра правы, выявіць разуменне патрэбаў згаданых прадстаўнікоў насельніцтва.
Рэагаванне старшыні суда Дубровенскага раёна Цыклінскай М.П. ад 8 лютага 2019 года здзівіла актывістку, бо паводле адказу прапанова ўсяго толькі прынятая да ведама. Якія думкі у старшыні суда: пакласці прапанову, як кажуць, у доўгую скрыню, або звярнуцца ў адпаведныя органы, каб здзейснілі дапамогу па вырашэнні пытання?

На гэтай падставе Наталля Стрэльчанка абскардзіла адказ у абласны суд і запатрабавала абавязаць старшыню суда Дубровенскага раёна Цыклінскую  М.П. прывесці свой адказ у адпаведнасць з заканадаўствам аб зваротах грамадзян, то бок паведаміць аб прынятых захадах па забеспячэнню безбар’ернага доступу ў памяшканне суда, а таксама  звярнуць увагу старшыні на недапушчальнасць павярхоўнага разгляду зваротаў грамадзян.

Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў, які сочыць за развіццём падзей ў Дуброўне, патлумачыў, што Наталлі Стрэльчанцы ўдалося справы накіраваць у патрэбнае рэчышча. Зараз  мясцовая пракуратура, раённы і абласны  суды ў пытанні аднаўлення яе правоў, звязаных з відавочна незаконным затрыманнем на вуліцы 25 сакавіка 2018 года,  разглядам прапаноў і скаргаў  у “дубровенскім футбольным матчы”, як кажуць, прыціснуты да сваёй брамы. Таму Наталля Стрэльчанка спадзяецца на поспех, хоць яе апаненты, як сведчыць яе досвед, часта парушаюць правілы гульні.

 

 

15.02.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты