Навіны

У Гародні падалі заяўку на адзначэнне ўгодкаў БНР

Заяўка на правядзенне святкавання 101-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі пададзена гарадзенскім грамадскім камітэтам. Калі дазвол дадуць, то акцыя мае пачацца 23-га сакавіка ў суботу а 13:00 гадзіне дня на пляцоўцы летняга амфітэатра ў парку Жылібера.

Кажа Вадзім Саранчукоў, які ад імя заяўнікаў падаў дакументы ў выканаўчы камітэт:

– Мы імкнемся заўсёды праводзіць максімальна адкрыта таму, што каштоўнасці БНР: незалежнасць, самастойнасць нашай дзяржавы, гэта каштоўнасці вечныя. Мы памятаем, што менавіта 100 гадоў таму ў Гародню з Менска пераехаў урад БНР. Мы вырашылі праводзіць у гэтым годзе адкрытае мерапрыемства – публічнае. Далей, пасля таго, як будзе прынята рашэнне, будзе вызначана месца правядзення мерапрыемства. Будуць падзелены абавязкі паміж сябрамі, тады працоўная група ўжо будзе займацца тэхнічай падрыхтоўкай.

Леташні дазвол на правядзенне святкавання 100-х угодкаў БНР, праўда, у аддаленым месцы ад цэнтра, натхніў заяўнікаў папрасіць больш зручнае месца, якім з’яўляецца вышэй названы парк.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-padali-zayauku-na-adznachenne/

16.02.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты