Навіны

Бяляцкі: Фінансавая дапамога Еўрасаюза не павінна быць безумоўнай

Алесь Бяляцкі, Гюнтэр Этынгер і прадстаўнікі ЕС у Беларусі на сустрэчы ў Мінску, 18 лютага 2019 году

Алесь Бяляцкі, Гюнтэр Этынгер і прадстаўнікі ЕС у Беларусі на сустрэчы ў Мінску, 18 лютага 2019 году

У панядзелак, 18 лютага, старшыня праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алесь Бяляцкі сустрэўся з прадстаўніцтвам Еўрасаюза ў Беларусі і з еўрапейскім камісарам па бюджэту і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам.

На сустрэчы абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама цяжкасці, якія беларускія ўлады ствараюць у працы грамадзянскіх арганізацый.

Як адзначыў праваабаронца Алесь Бяляцкі, любое фінансаванне мусіць абумоўліваецца пэўнымі ўмовамі.

“Фінансавая дапамога Еўрасаюза не павінна быць безумоўнай. Мы чакаем ад беларускіх уладаў сістэмных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека, з дэмакратычнымі прынцыпамі ў Беларусі і справядлівым судом”, — падкрэсліў Алесь Бяляцкі.

Раніцай 18 лютага еўрапейскі камісар Гюнтэр Этынгер сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якія абмеркавалі фінансаванне праектаў па лініі «Ўсходняга партнэрства», якія тычацца і Беларусі, піша “Радыё Свабода”.

 

http://spring96.org/be/news/92091

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты