Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Хроніка”: У Брэсце напярэдадні чарговая нядзельнай акцыі па “кармленні галубоў” былі затрыманы праваабаронца “Вясны” Уладзмір Вялічкін і актывіст Віталь Казак. Абодвух два дні пратрымалі ў ізалятары і затым пакаралі штрафамі; Бярозаўскі раённы суд аштрафаваў блогера Аляксандра Кабанава за тое, што той невыкананаў рашэння Брэсцкага эканамічнага суда, які загадаў выдаціль з інтэрнэту відэаролік пра завод АКБ.

Каментар”: Пад якія рэпрэсіі з боку адміністрацый папраўчых устаноў могуць падпадаць палітвязні і простыя зняволеныя? Штрафныя ізалятары, памяшканні камернага тыпу, перавод у турму і нават працяг тэрміну зняволення праз прымяненне 411 артыкула Крымінальнага кодэксу. На прыкладзе гісторый асобных вязняў рапавядаем пра тое, якім чынам беларуская пенітэнцыярная сістэма карае зняволеных.

“Падзея”: У Мінску на адукацыйна-асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 12 лютага адкрылася выстава “Лісты палітвязням: ад 1996 года да нашых дзён”. Падчас імпрэзы вядомыя беларускія пісьменнікі, грамадскія дзеячы і былыя палітычныя зняволеныя Алесь Бяляцкі, Зміцер Дрозд і Уладзімір Някляеў падзяліліся сваімі ўспамінамі пра жыццё за кратамі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні ўкраінскага гурта Stary Olsa.

 

http://spring96.org/be/news/92097

Відэа

праваабарончыя сайты