Навіны

За хлебам з Польшчы

Ста­ты­сты­ка заў­сё­ды пры­му­шае ста­віць пе­рад са­бою чар­го­выя пы­тан­ні. Ка­лі ў па­пя­рэд­ніх ну­ма­рах «Ні­вы» ў гэ­тым мес­цы зай­маў­ся я пры­то­кам пра­цоў­ных з Бе­ла­ру­сі і Ук­ра­і­ны ў поль­скую гас­па­дар­ку, то на­ту­раль­ным ста­но­віц­ца пы­тан­не: а які эміг­ра­цый­ны, пра­цоў­ны ад­ток ма­ем у апош­ніх га­дах з Поль­ш­чы? За­пат­ра­ба­ван­не ў нас на мі­льё­ны рук пра­цы не ўзя­ло­ся ж з пу­сто­га. Зна­чыць, лю­дзі про­ста на­да­лей з’яз­джа­юць, а не вяр­та­юц­ца ў род­ную кра­і­ну, дзе быц­цам ужо плы­вуць, па­вод­ле не­ка­то­рых эка­на­мі­стаў і па­лі­ты­каў, ма­лоч­ныя рэ­кі з кі­сель­ны­мі бе­ра­га­мі. Вя­до­мым з’яў­ля­ец­ца факт, што ме­на­ві­та з паў­ноч­на­ўсход­ніх ва­я­вод­стваў Поль­ш­чы міг­ра­цый­ны пра­цэс меў свае вя­лі­кія па­ме­ры. Мой зна­ё­мы з ту­ры­стыч­на­га, ужо ма­зур­ска­га, Гі­жыц­ка так мне тлу­ма­чыў заў­важ­ныя са­цы­яль­ныя рас­с­ла­ен­ні гра­мад­ства ў яго­ным го­ра­дзе: «Над во­зе­рам пры­ча­ле­ная проць­ма но­вень­кіх ях­таў, вар­тых сот­ні ты­сяч зло­тых кож­ная, але ўсе яны не ўлас­насць жы­ха­роў на­ша­га го­ра­да. Нам за­раз не па кі­шэ­ні ку­піць не толь­кі доб­рую лод­ку, але на­ват і бай­дар­ку». Ён, мяс­цо­вы аба­ры­ген, воб­раз­на мне раст­лу­ма­чыў, вя­до­ма на ры­бі­ным прык­ла­дзе, роз­ні­цу па­між са­цы­я­лі­стыч­най і ка­пі­та­лі­стыч­най эка­но­мі­кай. Ме­на­ві­та ў мі­ну­лую эпо­ху за ўмоў­нае паў­літ­ра га­рэл­кі ў бра­ка­нье­раў мож­на бы­ло на­быць вяд­ро све­жых, да­лі­ка­тэс­ных вуг­роў. За­раз за вяд­ро бу­тэ­лек з та­кім жа са­мым на­піт­кам мож­на на­быць толь­кі ад­ну та­кую нар­маль­ную ры­бі­ну. Ён сам, бу­ду­чы ква­лі­фі­ка­ва­ным дру­ка­рам, пра­цуе за­раз даль­на­бой­ш­чы­кам, але, ня­гле­дзя­чы на неб­ла­гую зар­пла­ту па мяс­цо­вых мер­ках, не мо­жа са­бе да­зво­ліць ку­піць су­час­ны вод­на­ма­тор­ны рыш­ту­нак. Яго­ныя да­рос­лыя дзе­ці вып­ра­ві­лі­ся за пра­цай і хле­бам за мя­жу, не ха­цеў­шы так біц­ца за кож­ную за­ла­тоў­ку як іх­ні хва­ра­ві­ты баць­ка. Та­му ад­но за­раз зна­хо­дзіц­ца ў Ан­г­ліі, а дру­гое ў Нар­ве­гіі. Ён сам у свя­точ­на­на­ва­год­ні пе­ры­яд што­год кла­дзец­ца ў баль­ні­цу, каб па­пра­віць зда­роўе і не за­ста­вац­ца са­мот­ным як ка­лок у пло­це ў час ся­мей­ных свя­таў. Каб не пра­цяг­лая хва­ро­ба, то даў­но раз­ві­таў­ся б з цу­доў­на бед­ны­мі Ма­зу­ра­мі ў ка­рысць кра­і­ны па­пя­рэд­ніх, ня­мец­кіх улас­ні­каў, — рас­па­вя­даў ус­х­ва­ля­ва­ны.

Да­рэ­чы, ад­на мая зна­ё­мая мед­сяст­ра заў­ва­жае, што ме­на­ві­та за­раз у свя­точ­ны пе­ры­яд баль­ні­цы не пу­сту­юць, толь­кі за­паў­ня­юц­ца са­мот­ны­мі, са­ста­рэ­лы­мі людзь­мі, якіх пры­во­зяць про­ста на дзя­жур­ствы ў шпі­таль іх­нія дзе­ці, бо не мае хто імі за­няц­ца ў час ся­мей­на­га ад­па­чын­ку. Так­са­ма бы­вае так, што пас­ля вяр­тан­ня з‑за мя­жы пе­рад свя­та­мі ся­мей­ні­кі заў­ва­жа­юць рэз­кае па­гар­шэн­не зда­роўя сва­іх баць­коў і та­ды ста­ра­юц­ца іх зня­мог­лых хут­ка пак­лас­ці ў баль­ні­цу дзе­ля аб­с­ле­да­ван­ня. Але шпі­таль­ная тэ­ма — гэ­та тэ­ма­ра­ка і та­му вяр­та­ем­ся ў рэ­чыш­ча міг­ра­цый­ных спраў.

Тут за­раз нам на да­па­мо­гу пры­хо­дзіць Га­лоў­ная ста­ты­стыч­ныя ўпра­ва Поль­ш­чы, якая вя­дзе на­зі­ран­не за гэ­ты­мі пра­цэ­са­мі і пас­ля­доў­на ро­біць іх да­ступ­ны­мі на сва­ёй ін­тэр­нэт­ста­рон­цы. Згод­на з вы­ні­ка­мі ў кан­цы 2017 го­да па‑за ме­жа­мі Поль­ш­чы пра­жы­ва­ла ча­со­ва прыб­ліз­на ка­ля 2 мі­льё­наў 540 ты­сяч гра­ма­дзян на­шай кра­і­ны, зна­чыць гэ­та больш на 25 ты­сяч у па­раў­нан­ні з 2016 го­дам. Аб­са­лют­ная боль­шасць, 2 мі­льё­ны 121 ты­ся­ча зна­хо­дзіц­ца ў кра­і­нах Еў­ра­са­ю­за. Най­больш поль­скіх міг­ран­таў на­кі­ра­ва­ла­ся ў Вя­лі­каб­ры­та­нію — 793 ты­сяч, Ня­меч­чы­ну — 703 тыс., Ні­дэр­лан­ды — 120 тыс., Ір­лан­дыю — 112 тыс. Ня­гле­дзя­чы на па­лі­тыч­ны за­ка­лот з вы­ха­дам Вя­лі­каб­ры­та­ніі з Еў­ра­са­ю­за, у 2017 го­дзе ў па­раў­нан­ні з 2016 го­дам пра­е­ха­ла там на пяць ты­сяч больш поль­скіх гра­ма­дзян. У Ня­меч­чы­не коль­касць па­ля­каў у той жа са­мы пе­ры­яд па­боль­ша­ла на 16 ты­сяч, а ў Ні­дэр­лан­дах — на 4 ты­ся­чы. Не­вя­лі­кае змян­шэн­не лі­ку эміг­ран­таў з Поль­ш­чы ад­на­час­на заў­ва­жа­ец­ца ў Іс­па­ніі, Грэ­цыі і Іта­ліі. Пры­тым ві­да­воч­ны рост гра­ма­дзян Поль­ш­чы, якія пра­жы­ва­юць больш чым­сь­ці тры ме­ся­цы ў кра­і­нах, якія не з’яў­ля­юц­ца сяб­ра­мі Еў­ра­са­ю­за. Ся­род лі­да­раў бе­зу­моў­на тут Нар­ве­гія, у якой апы­ну­ла­ся 85 на­шых суг­ра­ма­дзян. Заў­важ­ны рост па­ля­каў за­фік­са­ва­ны ў Швей­ца­рыі і Іс­лан­дыі. Як ві­даць, за­меж­ная ва­лю­та яш­чэ доў­га бу­дзе больш пры­ваб­лі­вая і больш пры­быт­ко­вая, чым­сь­ці поль­скі грош і зло­ты на род­ным па­на­двор­ку.

Яў­ген ВА­ПА

21.02.2019 Тэгі: Яўген Вапа

Відэа

праваабарончыя сайты