Навіны

У Гародні абмяркуюць узаемадзеянне грамадскага сектару і ўладаў

2 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA выпраўляюцца ў Гародню, каб на адмысловым прэс-клубе абмеркаваць узаемадзеянне грамадскага сектару і ўладаў у рэгіёне.

Сустрэча адбудзецца ў шэрагу цэлай серыі мерапрыемстваў, якія праходзяць у Віцебску, Магілёве, Менску і Берасці ў межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Гарадзеншчыны.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

– Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?

– Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?

-Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?

– Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

– Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Менск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.

– Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Менск), распавядзе пра інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

– Юлія Каляда, сябра праўлення „ВелаГродна” (Гародня), раскажа пра мясцовы актывізм і паспяховае супрацоўніцтва з партнёрамі і ўладамі.

– Аляксей Шота, Рэдактар Hrodna life (Гародня), раскажа, як актывістам і журналістам наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва.

Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 1 сакавіка).

Пачатак сустрэчы а 13-й гадзіне ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3).

Паводле прэс-рэлізу

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-abmyarkuyuts-uzaemadzeyanne-g/

23.02.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

праваабарончыя сайты