Навіны

БАЖ правяла маніторынг прарасейскай прапаганды ў Беларусі

Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла маніторынг  прарасейскай прапаганды ў Беларусі.

Па словах старшыні БАЖу Андрэя Бастунца, носьбітамі пэўных мэсэджаў „русского мира” былі беларускія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. І ў гэтым ёсць большая небяспека, чым у лабавой прапагандзе з боку Крамля. Было пацверджана, што беларускія дзяржаўныя медыя жывуць у агульнай інфармацыйнай прасторы з Расеяй. І сітуацыя з цягам часу амаль не мяняецца.

– Беларускае тэлебачанне, беларускія СМІ, я маю на ўвазе дзяржаўныя, па сёння не могуць нічога супрацьпаставіць агульнай інфармацыйнай палітыцы, якую фармуе Расея. Яна фармуе і павестку дня, а Беларусь яе прытрымліваецца. Яна фармуе падыходы да пэўных падзеяў. І мы гэтыя падыходы агучым.

Адзін з галоўных крытэраў дзяржавы – вызначэнне яе інфармацыйнай палітыкі, якая павінна быць поўнасцю незалежнай, а не фармавацца пад уплывам суседняй краіны, якую зараз цяжка назваць дэмакратычнай. І найвялікшая небяспека ў тым, што Беларусь становіццца закладніцай расейскіх сродкаў масавай інфармацыі, яе тэле- і інфармацыйных каналаў, гэтых інструментаў гібрыднай вайны і прапаганды, скажаючых рэальную сітуацыю і ў самой Расеі, і ў свеце,  – лічыць Андрэй Бастунец.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/bazh-pravyala-manitoryng-prarasejska/

23.02.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты