Навіны

Мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу прэзентуюць у Гародні

У аўторак 26-га лютага 2019-га году, у 19.00, у “Цэнтры гарадскога жыцця” па вул. Кірава 3 адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага праекта ПЦ «Вясна» #БезПраваНаРасправу.

 

У рамках сустрэчы адбудзецца дыскусія пра стан сучаснай беларускай пенітэнцыярнай сістэмы, а таксама пра паўнамоцтвы органаў улады і сілавых структур. Мадэратарам сустрэчы выступіць каардынатар праекта, вядомы юрыст Павел Сапелка. Ён распавядзе пра спецыяльную Канвенцыю, якая забараняе катаванні і здзекі, а таксама распавядзе пра перспектывы ўзаемадзеяння дзяржорганаў Беларусі і экспертаў ААН у гэтай сферы.

Акрамя таго, вы даведаецеся, як у праваабарончым цэнтры «Вясна» працуюць з ахвярамі дзяржаўных органаў і пачуеце іх гісторыі.

Уваход вольны.

Мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу з'яўляецца часткай дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна" па выяўленні выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур. Праект #БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткіх відах абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.

 

24.02.2019

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты