Навіны

Берасце: Кармленне галубоў і звыклыя затрыманні

Мітынг у Берасці 24 лютага 2019 года. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Мітынг у Берасці 24 лютага 2019 года. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

У Берасці 24 лютага адбыліся прэвентыўныя затрыманні актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

“У двары АМАП. Будуць браць. Выхожу са стрымам”, - паспеў напісаць блогер Аляксандр Кабанаў на сваей старонцы ў фэйсбук.

Аднак ягоны стрым перапыніўся яшчэ на сходах. Відавочцы бачылі, як у двары па вуліцы Наганава Кабанава з прымяненнем фізічнай сілы схапілі АМАПаўцы.

А напярэдадні, як паведамляе "Берасцейская Вясна",  да праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна раптоўна пазваніў Андрэй Марач і паведаміў, што іх супрацоўнікі МУС вязуць цягніком ў Берасце каб “узяць тлумачэнні”. За што затрымалі не кажуць...

“Магчыма яны зараз у Ленінскім РАЎС. Ягоны тэлефон у гэты момант не адказвае”, - кажа Ўладзімір Вялічкін і працягвае: - Я ўвязваю затрыманне групы маладых людзей, якое адбылося 23 лютага, з сёняшнім кармленннм галубоў. Мяркую групы, бо Андрэў казаў у множным ліку. Нагадаю, што 2 гады таму яго саджалі на суткі за ўдзел у Маршах недармаедаў. Заўтра кармленне галубоў, магчыма ў панядзелак у судзе даведаемся за што сядзеў, за што затрымалі. Хлопец зусім малады..."

“Схапілі за руку. Вырвалі торбу. Запхалі...”, - па вызваленні распавёў Кабанаў. - Апынулася, што нехта Аляксей Голікаў напісаў на Аляксандра заяву аб “абразе”. Па гэтай тэме і ішла размова ў міліцыі з блогерам. Там жа патлумачылі, што затрымалі на вуліцы, бо не прыйшоў па вызаве па “вайберы...”

Па заканчэнні “кармлення галубоў” Аляксандра Кабанава адпусцілі.

 

http://spring96.org/be/news/92142

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты