Навіны

#БезПраваНаРасправу: У чым вінаваты перад міліцыянтамі блогер Сяргей Пятрухін?

Сяргей Пятрухін.

Сяргей Пятрухін.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін у мінулым годзе пераказаў у інтэрнэце гісторыю двухгадовай даўніны, у якую трапіў жыхар Брэста Павел Камінскі. Павел  паведаміў у Следчы камітэт, што 3 ліпеня 2016 года жорстка і беспадстаўна быў збіты ўчастковымі Ленінскага РУУС Брэста. І што дзіўна, адбылася гэтая драматычная гісторыя ў Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у кафэ, куды Павел зайшоў з сябрам адзначыць дзяржаўнае свята.

«Закруцілі мне рукі, сілай зацягнулі ў апорны пункт міліцыі на вуліцы Спартыўнай і там жорстка збілі. Пагражалі забіць, а затым вывалаклі з апорнага пункта на вуліцу і пырснулі з балончыка ў вочы», - успамінае пацярпелы Павел Камінскі.

Тым не меней, Следчы камітэт упарта не бачыць прычын распачаць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якіх нават не адхілілі ад выканання абавязкаў на час разбіральніцтва.

Аднак гэтая гісторыя паслужыла падставай для прыцягнення Пятрухіна да крымінальнай адказнасці па артыкуле «Паклёп».

Чытайце гісторыю Паўла Камінскага і Сяргея Пятрухіна цалкам

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

 

http://spring96.org/be/news/92153

25.02.2019

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты