Навіны

Наталля Стрэльчанка вінаваціць Беларусь ў парушэнні адразу 7 артыкулаў Міжнароднага Пакта

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Наталля Стрэльчанка з Дуброўны Віцебскай вобласці накіравала ў Камітэт ААН па правах чалавека скаргу. У скарзе яна абвінавачвае Рэспубліку Беларусь у тым, што 25 і 26 сакавіка 2018 года ў дачыненні да яе супрацоўнікамі Дубровенскага РАУС і раённага суда ажыццёўлены дзеянні, якімі, як яна лічыць, парушана адразу 7 артыкулаў міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Так, беспадстаўнае затрыманне яе 25 сакавіка 2018 года ранкам ў 6 гадзін 20 хвілін супрацоўнікамі РАУС на шляху ў Мінск, дзе яна мела намер прыняць удзел у святкаванні Дня волі, яна лічыць парушэннем артыкула 9 Пакту, паводле якога ніхто не можа быць падвергнуты адвольнаму арышту або ўтрыманню пад вартай.

Факт неабгрунтаванага затрымання на шляху на масавае мерапрыемства яна расцэньвае як парушэнне Рэспублікай Беларусь артыкула 21 Пакта, якім гарантуецца права на мірныя сходы.

Забарону здзяйсняць аўдыё- і фотаздымкі працэсу яе затрымання ў фае памяшкання РАУС, з наступным прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці за непадпарадкаванне патрабаванням спыніць здымку, Наталля Стрэльчанка адзначае як парушэнне краінай артыкула 19 Пакта, паводле якога кожны мае права на свабоду атрымання інфармацыі. Пры гэтым яна падкрэслівае, што адсутнічае закон, які б забараняў здымку у такім агульнадаступным месцы, як фае РАУС.
А вось факт адхілення суддзём Татаевым І.А. яе хадайніцтва аб праглядзе здымкаў у адабраным у РАУС пры зтрыманні мабільным тэлефоне  як адзінага магчымага доказу яе невінаватасці, яна лічыць парушэннем роднай краінай права на справядлівае судовае разбіральніцтва, якое гарантуецца артыкулам 14 Пакта.

У вось утрымане яе пад вартай 25 сакавіка 2018 г. з моманту ранішняга затрымання да 18 гадзін у памяшканіі РАУС без ежы, вобшук з поўным распрананнем пад камерай відэаназірання пры змяшчэнні ў ізалятар часовага ўтрымання, а таксама само ўтрыманне пад вартай на працягу больш 28 гадзін пры наяўнасці ў яе дваіх непаўнагадовых дзяцей, Наталля таксама лічыць грубым парушэннем краінай Пакта. А гэта і артыкул 10, паводле якога ўсе асобы, пазбаўленыя свабоды, маюць права на гуманнае абыходжанне і павагу годнасці, а таксама  артыкул 7, які ўсталёўвае, што ніхто не можа падвяргацца катаванню або жорсткаму, нялюдскаму або прыніжаючаму яго годнасць абыходжанню.

Ну а паколькі ўсе гэтыя парушэнні маюць палітычнае адлюстраванне, бо Наталля Стрэльчанка з’яўляецца сябрам АГП, то гэты факт яна лічыць дыскрымінацыяй, звязанай з яе палітычнымі перакананнямі. А гэта ўжо парушэнне Рэспублікай Беларусь артыкула 2 Пакта.

Актывістка завяршыла сваю скаргу просьбай ўстанавіць факт парушэння Рэспублікай Беларусь сямі артыкулаў Пакта і рэкамендаваць уладам Беларусі кампенсаваць нанесеныя ёй страты.

 

25.02.2019

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты