Навіны

Блог Алеся Бяляцкага: IV. Андрэй Белы, Кастусь Каліноўскі і прафесар Марзалюк

Алесь Бяляцкі. Фота: Bymedia.net

Алесь Бяляцкі. Фота: Bymedia.net

З сабою ў дарогу ўзяў я электронную кніжку, чытаю ўспаміны Андрэя Белага “На рубяжы двух стагоддзяў”. Апошнія пару гадоў усё меней чытаю мастацкую прыдуманую літаратуру, а ўсё болей успаміны, мемуары. Часта такія ўспаміны па сваіх мастацкіх якасьцях ні на кроплю ня горшыя за сюжэтную літаратуру. Усё залежыць ад таленту апавядальніка, а “нявыдуманая праўда” часта кранае і захоплівае яшчэ і мацней. Чытаючы Андрэя Белага, разумееш, што на рускай мове можна ня толькі паслаць на … і ў …, але й яшчэ ствараць высокамастацкія тэксты.

andreybely.jpg
Андрэй Белы

Я прабіраюся праз карункавы стыль Андрэя Белага, дзіўлюся, што ён, аказваецца, жыў у савецкай Расіі яшчэ і ў канцы 20-х і напачатку 30-х гадоў. Той Андрэй Белы, якім палохалі нас ва ўніверсітэце апалагеты сацрэалізму; той Белы – апостал сімвалізму, падкрэсьлена элітарны паэт, дзіўныя і прыцягальныя тэксты якога чытаў я ў старой падшыўцы часопіса “Весы”; той Андрэй, каханак жонкі Аляксандра Блока; той Белы, які праз духоўнае спазнаньне і самаразьвіцьцё спрабаваў спасьцігнуць глыбіні чалавечага мысьленьня і дзеля гэтага яшчэ да першай сусьветнай вайны ў Швейцарыі разам з аднадумцамі сваімі рукамі будаваў Гётэанум, сьвяцілішча, якое ўвасабляла сабой сусьвет. Гэта ён ў 27 гадоў напісаў пра Расію:

Роковая страна, ледяная,
Проклятая железной судьбой –
Мать Россия, о родина злая,
Кто же так подшутил над тобой?

І вось ён неяк выжываў у савецкай Расіі, прыстасоўваўся, і нават пасьпеў напісаць цікавыя ўспаміны свайго жыцьця ад нараджэньня і да першых гадоў 20-га стагоддзя. Равесьнік Блока, на два гады старэйшы за Купалу і на адзінаццаць за Багдановіча, ён памятаў пра сябе ледзь ня з першых месяцаў жыцьця, і, ня маючы яшчэ пяцідзесяці, пішучы гэтыя ўспаміны, адчуваў сябе ў савецкай Расіі непатрэбным, такім старым камодам, ці пашарпанай валізай, якую занадта практычныя гаспадары закінулі на гарышча, і яна ляжыць там, успамінае мінулае і чакае наступнага этапу, калі яе проста выкінуць на сьметнік. Так бывае, калі людзі рана сасьпяваюць і рана паміраюць ад гэтага, а тыя, якія застаюцца жыць, яшчэ не старымі адчуваюць сябе ўзростам на сто гадоў.

Дык вось, зачапіўся я за ягоныя радкі пра Украіну. Сапраўднае прозьвішча Андрэя Белага было зусім ня рускае – Бугаёў. Нават ня Быкаў, а – Бугаёў. Гэтае “нярускае” прозьвішча сядзела ў мяне недзе стрэмкаю, пакуль я старонку за старонкаю чытаў ягоны тэкст і не дайшоў да ўспамінаў пра ягоных дзядзькоў, бацькавых братоў.

Вось жа, адзін зь іх, Уладзімір Васільевіч: “у юнацтве нігіліст, ультрачырвоны, патрабаваў з Антановічам аддзяленьня Ўкраіны…”

Я згадваю Антановіча, аднаго з бацькоў украінскага адраджэньня, гісторыка і археолага, які, між усяго, дасьледваў і гісторыю ВКЛ, і капаў курганы на нашым Палесьсі, выдатна разумеючы, што “аддзяляцца” лягчэй разам. Цікавая і важная для нас, беларусаў, асоба. Паходзіў ён, як і Кастусь Каліноўскі, са спольшчанай, толькі што ўкраінскай, шляхты, усяго на чатыры гады быў старэйшы за яго, быў , як і Кастусь, “хлапаманам”, любіў просты украінскі народ.  Але пайшоў іншым ад Кастуся шляхам. Ня бачыў для ўкраінцаў  перспектываў у паўстаньні 63-га году і зрабіў стаўку на ўкраінскую культурніцкую працу. Зацятыя палякі называлі яго ”пярэваратнем”, а ён ганарыўся гэтым. Гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі, ягоны вучань, стаў для нас, беларусаў, тым, чым быў для ўкраінцаў Уладзімір Антановіч.

kalinoyski.jpg
Кастусь Каліноўскі

Я думаю пра гэтую нудотную цягамотную інтрыгу з Кастусём Каліноўскім, якую спрабуюць зараз раскруціць русацяпы МарзалюкГігін і кампанія. Першым пачаў Гігін, былы менскі начальнік лукашэнкаўскай “маладой гвардыі” БРСМу,  зараз цэлы дэкан філасофскага факультэту БДУ, які з году ў год старанна прыніжаў і ачарняў Каліноўскага і абяляў і ўзьвялічваў ката паўстаньня, генерала Мураўёва. Урэшце дайшло да таго, што гэты “дэкан” на нейкай “навуковай” канферэнцыі заявіў, што Каліноўскі “глыбока ненавідзеў беларускі народ”.

Затым гэтай тэорыі паддаўся і Марзалюк. Няўхопная істота. Гэтая хеўра ўсяляк спрабуе гістарычна і ментальна прывязаць Беларусь да Расіі, таму і Каліноўскага гатовыя выпхнуць палякам, бо ён жа ня ўпісваецца ў канцэпцыю таго, што беларусам дзяржаўнасьць дала Масква, а больш канкрэтна – Ленін і Сталін. А што ж тады рабіць з Кастусём Каліноўскім, які ачольваў узброенае паўстаньне супраць Масквы і казаў:

“Народзе, толькі тады зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе”

Які з пагардаю адгукаўся пра “бязмозглую Варшаву” і сьцьвярджаў, што пасьля перамогі паўстаньня “мы самі будзем будаваць мужыцкую Беларусь”! Які ўрэшце зьвяртаўся да беларусаў перад сьмерцю, “з-пад шыбеніцы”, шчыра, як на духу:

“Браты мае, мужыкі родныя!”

Хто зь іх зараз так мог бы зьвярнуцца і сказаць нашым беларускім людзям? Запісаны Лукашэнкам “сенатар”, а потым “дэпутат” Марзалюк? Гэтыя ўжо адчулі дурап’яны смак падгнілай улады.

А больш працяглая задача русацяпаў – увогуле павыбіваць  з пантэону беларускай гісторыі усіх беларускіх нацыянальных герояў і дзеячоў. Няма месца там ані Вітаўту, ані Скарыне, ані Каліноўскаму. І чым абсурдней версія “міфічных беларускіх герояў”, тым радасьней яе падхопліваюць з розных бакоў такога кшталту “публіцысты” і “навукоўцы”. І пусты гістарычны пантэон хутка, як здані, запаўняюць іншыя – Іван ЖахлівыПётр ПершыСувораў, Мураўёў.

Тое ж самае і ў культуры. Не таму яны ваююць з Кастусём Каліноўскім, што лічаць яго за паляка, а менавіта таму, што лічаць яго радыкальным беларускім незалежнікам, нацыяналістам.

Калі Каліноўскага яны аддаюць палякам, дык наступны лагічны крок зь іхняга боку – прызнаньне беларускага адраджэнскага руху “польскай інтрыгай”, а значыць “правільным” шляхам ёсьць асіміляцыя і зьнікненьне беларусаў, вяртаньне “заблуканых авечак” ва ўлоньне адзінага рускага народу. Яны хоць сёньня гатовыя абвясьціць усё, што зьвязана з беларушчынай, “гістарычнай памылкай”.  

І я зноў чытаю ўспаміны Андрэя Белага. Ён прыгадвае іншага дзядзьку, Георгія Васільевіча, заўзятага спрачальніка, рыхтык як наш Максім Жбанкоў, якому ня дай пад’есьці, а дай лішні раз сказаць – не! Які “калі сядзіць перад ім кансерватар, ён бомбай у яго; калі сядзіць украінец-пляменьнік, прыхільнік Грушэўскага і Антановіча, ён выступае за адзінства Расіі, каб падкалупнуць”. Вось такія настроі былі ў дзядзькоў Андрэя Белага ў 80-я гады 19-га стагоддзя, якія жылі ва Ўкраіне. І што, зараз расіяне хочуць даказаць, што Україна – гэта новы “штучны” праект, які раскручвае ЗША? І дзе тыя амерыканцы былі сто пяцьдзесят гадоў таму.

Чытайце таксама:  

I. Аюб і Натальля

ІІ. Расійская амбасада, менскі аэрапорт і Акзам

III. Парыж, Шарамецьева, Рамзан Кадыраў і Алег Арлоў

Алесь Бяляцкі

Праваабаронца, эсэіст, літаратурны крытык, былы палітычны зьняволены. Звычайна пішу пра тое, што думаю і бачу.

http://spring96.org/be/blogs/bialacki/92163

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты