Навіны

Гарадзенцы сустрэліся з каардынатарам кампаніі #БезПраваНаРасправу Паўлам Сапелкам (фота)

У аўторак 26-га лютага 2019-га году, у Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адбылася прэзентацыя мультымедыйнага праекту праваабарончага цэнтру «Вясна» #БезПраваНаРасправу.

У госці да гарадзенцаў завітаў ведамы менскі юрыст, праваабаронца Павел Сапелка. На пачатку сустрэчы яго прадставіў мясцовы правабаронца Віктар Сазонаў.

На сустрэчу з Паўлам Сапелкам прыйшло каля 40 чалавек. Прысутныя паслухалі пра стан сучаснай беларускай пенітэнцыярнай сістэмы, а таксама пра паўнамоцтвы органаў улады і сілавых структур. Павел Сапелка расказаў пра спецыяльную Канвенцыю, якая забараняе катаванні і здзекі, а таксама пра магчымасці ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў Беларусі і экспертаў ААН у гэтай сферы. Юрыст расказаў пра канкрэтныя выпадкі і гісторыі катаванняў і здзекаў над людзьмі, пра механізмы абароны. Пасля гэтага прысутныя задавалі пытанні. 

 

Мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу з'яўляецца часткай дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна" па выяўленні выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур. Праект #БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткіх відах абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.

 

26.02.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты