Навіны

Не героі

Чар­го­вы раз гай­наў­скі марш вык­ля­тых жаў­не­раў пры­цяг­нуў да ся­бе ўва­гу поль­скіх і бе­ла­ру­скіх ме­ды­яў, па­лі­ты­каў, жы­ха­роў Поль­ш­чы, бе­ла­ру­ска­га мі­ні­стэр­ства за­меж­ных спраў. Па­мяць пра тра­гіч­ныя дзе­ян­ні не­ка­то­рых ва­жа­коў поль­ска­га зброй­на­га пад­пол­ля пас­ля Дру­гой су­свет­най вай­ны на Бе­ла­сточ­чы­не ў да­чы­нен­ні да мір­най бе­ла­ру­скай гра­мад­скас­ці з’яў­ля­ец­ца важ­ным эле­мен­там на­шай гі­ста­рыч­най бе­ла­ру­скай па­мя­ці Бе­ла­сточ­чы­ны. По­бач з бе­жан­ствам з’яў­ля­ец­ца яна тым тра­гіч­ным фак­та­рам, які вы­бу­доў­вае на­цы­я­наль­ную то­ес­насць чар­го­вых па­ка­лен­няў.

Для ма­ёй ся­мей­най па­мя­ці і ма­іх ад­на­вя­скоў­цаў на­заў­сё­ды за­ста­нуц­ца ўспа­мі­ны пра спа­лен­не на­шай вё­скі Доў­гі Брод ра­зам з Ві­лю­ка­мі ў маі 1945 го­да ат­ра­дам ма­ё­ра Зыг­мун­та Шэн­дзе­ля­жа псеў­да­нім «Лу­паш­ка». Ка­нец вай­ны аба­зна­чаў жы­ха­рам пры­пуш­чан­скіх вё­сак да­лей­шы страх, га­ла­дан­не і жаб­ра­ван­не на дру­гіх вё­сках, каб бы­ло чым пра­кар­міць та­дыш­нія вя­лі­кія сем’і, па­коль­кі ра­зам з ха­та­мі бы­лі спа­ле­ны гас­па­дар­чыя збу­да­ван­ні і жы­вё­ла. Ура­та­ваць уда­ло­ся няш­мат. Адзі­най ві­ной на­шых баць­коў і дзя­доў бы­ла толь­кі бе­ла­ру­скасць і жа­дан­не вы­ка­наў­цаў па­цы­фі­ка­цыі выг­наць іх у са­вец­кі рай. За­раз, бу­ду­чы да­рос­лым, знач­на ле­пей уяў­ляю ўсе та­дыш­нія жа­хі, з які­мі прый­ш­ло­ся жыць і зма­гац­ца за вы­жы­ван­не на­шым баць­кам. Трэ­ба так­са­ма па­мя­таць, што «на­род­ная» ўла­да ні­чым не да­па­маг­ла та­дыш­нім ах­вя­рам.

Прыг­ля­даў­шы­ся здым­кам з гай­наў­ска­га мар­шу, ура­зіў мя­не адзін ба­нер, які раз­гар­ну­лі «Byd­gos­cy­Pat­rio­ci», а на якім кра­са­ва­лі­ся «ге­роі» Ра­му­альд Райс «Бу­ры» і Юзэф Ку­рась «Агонь» і над­піс «Naj­więk­si Wyk­lę­ci z Wyk­lę­tych Ogień i Bu­ry Na­si Bo­ha­te­ro­wie». Змяш­чэн­не по­бач ся­бе ў якас­ці ге­ро­яў двух най­больш зла­чын­ных і спрэч­ных для са­міх па­ля­каў ка­ман­дзі­раў вык­ля­тых жаў­не­раў на­во­дзіць чар­го­вы сум­неў на­конт дзяр­жаў­най гі­ста­рыч­най па­лі­ты­кі ў на­шай кра­і­не. Ка­лі зла­чын­ствы «Бу­ра­га», не­пас­рэд­на звя­за­ныя з на­мі, бе­ла­ру­са­мі, то «Агонь» за­пі­саў­ся не менш кры­ва­ва ў ва­ко­лі­цах га­ра­доў За­ка­па­нэ і Но­вы Тарг. У су­тыч­цы ў лю­тым 1947 го­да ха­цеў ён па­кон­чыць з са­бою са­ма­губ­ствам, але па­мёр ад ра­нен­ня ў шпі­та­лі. Мес­ца па­ха­ван­ня да­гэ­туль не зной­дзе­на. Су­праць прас­лаў­лен­ня пад­га­лян­ска­га ва­жа­ка поль­скім Ін­сты­ту­там на­цы­я­наль­най па­мя­ці рэз­ка вы­сту­пае сла­вац­кі Ін­сты­тут на­цы­я­наль­най па­мя­ці. Для сла­ва­каў Юзэф Ку­рась гэ­та бан­дыт, які мар­да­ваў ня­він­ных сла­ва­каў, жы­доў і па­ля­каў. Да­рэ­чы, у вёс­цы Но­ва Бя­ла па­стаў­ле­ны пом­нік па­мар­да­ва­ным ат­ра­да­мі «Аг­ня». Су­праць ус­лаў­лен­ня гэ­тай асо­бы вель­мі моц­на пра­тэ­стуе ад­дзел Сус­вет­на­га са­ю­за жаў­не­раў Ар­міі Кра­ё­вай у Но­вым Тар­гу, бо на сум­лен­ні «Аг­ня» ёсць і жаў­не­ры гэ­та­га фар­мі­ра­ван­ня. Да­рэ­чы, у час вай­ны пад­поль­ны суд Ар­міі Кра­ё­вай пры­га­ва­рыў сён­няш­ня­га ге­роя да ка­ры смер­ці за дэ­зер­цір­ства.

Та­му на Пад­гал­лі па­мяць пра «най­боль­ша­га з вык­ля­тых» вель­мі моц­на ра­зы­хо­дзіц­ца з ме­дый­най пра­па­ган­дай і псеў­да­на­ву­кай. Тое, што эмо­цыі не гас­нуць, а на­ад­ва­рот уз­ра­ста­юць, свед­чыць пры­клад па­стаў­ле­на­га яму і яго пад­на­ча­ле­ным у 2006 го­дзе пом­ні­ка ў За­ка­па­нэ. Ме­на­ві­та 23 ве­рас­ня мі­ну­ла­га го­да пом­нік быў аб­лі­ты чыр­во­най фар­бай, а ва­кол пом­ні­ка бы­лі ра­скі­ну­тыя лі­стоў­кі, у якіх прад­стаў­ля­ла­ся ін­шае вы­мя­рэн­не дзей­нас­ці Юзэ­фа Ку­ра­ся.

І лі­та­раль­на зу­сім ня­даў­на 11 лю­та­га 2019 го­да Ак­ру­го­вы суд у Но­вым Сон­чы ад­хі­ліў ха­дай­ні­цтва аб вып­раў­лен­ні крыў­ды, здзей­с­не­най та­та­лі­тар­най сі­стэ­май, для сы­на «Аг­ня». Збіг­неў Ку­рась па­тра­ба­ваў мі­льё­на зло­тых кам­пен­са­цыі для ся­бе і 50 ты­сяч для збу­да­ван­ня сім­ва­ліч­най ма­гі­лы. Суд сцвер­дзіў, што на за­пыт су­да кра­каў­скі ад­дзел ІНП дас­лаў яму вель­мі агуль­ныя ма­тэ­ры­я­лы, на ас­но­ве якіх пры так спрэч­най асо­бе гэ­та не­да­стат­ко­ва. Ад­да­ем го­лас суд­дзі:

— Nie uzy­ska­no te­go ro­dza­ju da­nych, któ­re mog­ły­by poz­wo­lić są­do­wi na us­ta­le­nie sta­now­czych, ka­te­go­rycz­nych i sa­mo­dziel­nych us­ta­leń oce­nia­ją­cych, czy cha­rak­ter dzia­łań Jó­ze­fa Ku­ra­sia „Og­nia” mia­ła cha­rak­ter dzia­łal­noś­ci na rzecz nie­pod­leg­łe­go by­tu pań­stwa pol­skie­go czy też sta­no­wi­ła zap­rze­cze­nie te­go ro­dza­ju dzia­łal­noś­ci. Jó­zef Ku­raś do dnia dzi­siej­sze­go jest pos­ta­cią kon­t­ro­wer­syj­ną, a jed­no­cześ­nie je­go oso­ba do­cze­ka­ła się sze­re­gu róż­nych op­ra­co­wań i wy­da­wa­ło­by się, że ta in­for­mac­ja In­s­ty­tu­tu Pa­mię­ci Na­ro­do­wej po­win­na być jed­nak nie­co szer­sza — mó­wi­ła uza­sad­nia­jąc wy­rok sę­dzia An­na Pa­ter.

Без ка­мен­та­рыя.

Яў­ген ВА­ПА

27.02.2019

праваабарончыя сайты