Навіны

Брусэль: сайд-івэнт "Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць смяротнае пакаранне?"

Валянцін Стэфановіч, Любоў Кавалёва, спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын і Андрэй Палуда на Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання ў Брусэлі.

Валянцін Стэфановіч, Любоў Кавалёва, спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын і Андрэй Палуда на Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання ў Брусэлі.

У межах 7-га Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання 28 лютага ў Брусэлі адбудзецца панэльная дыскусія "Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць смяротнае пакаранне?".

У мерапрыемстве бяруць удзел праваабарончы цэнтр "Вясна" сумесна з ЕCPM (НДА "Разам супраць смяротнага пакарання"), FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) і Радай Еўропы, таксама прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі Беларусі.

Удзельнікі панэльнай дыскусіі:

Валянцін Стэфановіч, юрыст, Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава Кавалёва, пакаранага ў 2012 годзе;

Таццяна Тэрмачыч, кіраўнік аддзела па каардынацыі і міжнародным супрацоўніцтве Генеральнага ўпраўлення па правах чалавека і вяршэнства права Савета Еўропы;

Андрэй Навумовіч, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання;

Аляксандра Якавіцкая, дачка Генадзя Якавіцкага, пакаранага ў 2016 годзе;

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Анаіс Марын, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі;

Мадэратарам дыскусіі выступае Юлія Уанон, Міжнародная федэрацыя па правах чалавека (FIDH).

Пад час панэльнай дыскусіі будуць праілюстраваныя парушэнні, звязаныя з ужываннем смяротнага пакарання ў Беларусі з пункту гледжання сваякоў асуджаных да смяротнага пакарання, мясцовых актывістаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый.

Дакладчыкі таксама прадставяць ацэнку прагрэсу, дасягнутага беларускімі ўладамі на шляху да адмены смяротнай кары. Абмеркаванне будзе таксама прысвечана эфектыўнасці мер, якія прымаюцца Еўрапейскім Саюзам, Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і Саветам Еўропы, накіраваных на стымуляванне адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

Нягледзячы на ​​спробы праваабарончых арганізацый, а таксама мясцовых актывістаў дамагчыся адмены ці хаця б мараторыя на смяротнае пакаранне, у Беларусі кожны год караюць смерцю ад двух да чатырох чалавек.

Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе па-ранейшаму рэгулярна і ў рэжыме поўнай сакрэтнасці выконваюцца смяротныя прысуды.

Пачатак мерапрыемства ў 11-30 па брусельскім часе ў Аранжавай залі палаца Эгмонт.

 

https://dp.spring96.org/be/news/92182

Відэа

праваабарончыя сайты