Навіны

Гародня: новая заяўка на святкаванне Дня Волі

Адбылося паседжанне грамадскага камітэта па святкаванні Дня Волі ў Гародні.

Прадстаўнікі аргкамітэта пасля першай адмовы ўладаў наведалі гарвыканкам, пасля чаго было прынятае рашэнне на падачу новай заяўкі.

Кажа сябра аргкамітэта, кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

– Грамадскі камітэт абмеркаваў сітуацыю, якая склалася пасля таго, як мы атрымалі першы афіцыйны адказ ад гарвыканкама. Ужо з’яўлялася інфармацыя, што нібыта ў Гародні забаранілі святкаванне. На самой справе мы распрацоўваем некалькі варыянтаў правядзення святкавання. Вырашана, што заўтра будзе пададзеная яшчэ адна заяўка на правядзенне святкавання ў суботу, 23 сакавіка, 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

РР: А месца пазначаць будзе якое?

– Аргкамітэт вырашыў, што гэта будзе Каложскі парк. 

Кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Пруднікаў лічыць, што трэба рабіць свята для жыхароў гораду.

– Калі гэта свята, то, канешне, трэба адзначаць яго па-святочнаму – са сцягамі, з балонікамі, з кветкамі, з музыкай. Тое, што прываблівае людзей, тое, што з’яўляецца атрыбутыкай свята.

Пасля падачы новай заяўкі прадстаўнікі аргкамітэта распачнуць краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў па аплаце электрычнасці, сцэны, аховы грамадкага парадку ды іншых рэчаў, патрэбных для арганізацыі свята Дня Волі-2019.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-novaya-zayauka-na-svyatkavanne-d/

01.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты