Навіны

Суд абвясціў прысуд Марыне Золатавай: вінаватая, штраф у памеры 300 базавых

Марына Золатава ў судзе.

Марына Золатава ў судзе.

Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую абвінавачваюць у бяздзейнасці службовай асобы. У панядзелак, 4 сакавіка, у 12.30 суд вынесены прысуд.

Суд Заводзкага раёну Менску агучыў прысуд галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай за «бяздзеянне службовай асобы».
Суддзя Аляксандар Петраш абвяшчае: вінаватая і прысуджаецца да штрафу ў памеры 300 базавых велічынь, альбо 7 650 рублёў.  А таксама спагнаць з яе выдаткі БелТА на адвакатаў у суме 6000 рублёў.

Нагадаем, 25 лютага дзяржабвінаваўца па справе "БелТА" Юлія Харчэйкіна запрасіла пакаранне для Золатавай: штраф у тысячу базавых велічыняў.


Больш падрабязна чытаць пра судовы працэс:

Суд над Марынай Золатавай: дзень першы

Суд над Марынай Золатавай: дзень другі

Суд над Марынай Золатавай: дзень трэці 

Суд над Марынай Золатавай: дзень чацвёрты

Суд над Марынай Золатавай: дзень пяты

Суд над Марынай Золатавай: дзень шосты

Суд над Марынай Золатавай: дзень сёмы

 

 

http://spring96.org/be/news/92227

04.03.2019 Тэгі: штраф
Крыніца: Праваабарончы Цэнтр "Вясна"

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты