Навіны

Суд не задаволіў скаргу гарадзенскіх журналістаў

У Гарадзенскім абласным судзе скончыўся разгляд касацыйнай скаргі гарадзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча на рашэнне Ленінскага суда Гародні,  дзе суддзя Руслан Гурын сваёй пастановай ад 1-га лютага 2019-га году аштрафаваў на 30 базавых велічынь кожнага з іх  паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь - незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі.

Вынік суда быў настолькі прадказальны, што нават самыя складальнікі скаргі не пайшлі на яго разгляд. Проста гэты этап трэба прайсці для падачы скаргі ў КПЧ. І сапраўды, суддзя Раманоўскі В.Я. зачытаў скаргу, і пасла пятнаццаціхвіліннага перапынку на вынясенне рашэння абвесціў, што скарга засталася без задавальнення.

Зараз Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч будуць абскарджваць рашэнне суда ў міжнародных структурах.

05.03.2019 Тэгі: штраф

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты