Навіны

Час адчаю

Чым больш жы­ву, тым менш ра­зу­мею. Гэ­тыя жыц­цё­выя сло­вы праў­ды ў сён­няш­нім бур­лі­вым све­це ад­но­сім не да фі­ла­соф­ска­эк­зі­стэн­цы­яль­ных пы­тан­няў, але про­ста да та­го ўся­го, што про­ста скла­да­ец­ца на што­дзён­нае вы­жы­ван­не. У апош­нім ча­се заў­ва­жыў я паст­ку, у якую наў­мыс­на за­га­ня­юць нас, па­куп­ні­коў, вя­лі­кія сет­кі пра­дук­то­вых крам. Шля­хам ін­тэн­сіў­най пра­мо­цыі про­ста пры­му­ша­юць клі­ен­таў куп­ляць са­мыя не­аб­ход­ныя та­ва­ры ва ўдвая, ці ўтрая боль­шых аб’­ё­мах. Ка­лі ку­піш тры ка­вал­кі мас­ла за раз, зап­ла­ціш знач­на менш, чым­сь­ці за адзін. А на хрэн мне ад­ра­зу столь­кі ка­вал­каў мас­ла, ці ча­ты­ры бу­тэль­кі ма­ла­ка, тры па­ке­ты смя­та­ны, во­сем бу­ла­чак, ча­ты­ры ўпа­коў­кі ту­а­лет­най па­пе­ры? Як ва ўсім гэ­тым ра­заб­рац­ца, ка­лі на­ват па­ду­маць пра рэ­аль­насць ца­ны куп­ле­на­га на­мі пра­дук­ту? Зна­чыць, усё ста­но­віц­ца больш умоў­ным, а не рэ­аль­ным. На­пры­клад, ча­му ка­ва­лак іта­льян­ска­га ці іс­лан­д­ска­га мас­ла тан­ней­шы за поль­скі? Та­кая ж са­мая ва­га, а кошт ужо не. Дзе Рым ці Рэй­к’­я­вік, але ж мы жы­вем у ма­лоч­ным ва­я­вод­стве, у якім гас­па­дар­чы­мі флаг­ма­на­мі з’яў­ля­юц­ца ма­лоч­ныя ка­­апе­ра­ты­вы! Маё ся­лян­скае ду­ман­не пра свет не ў змо­зе ла­гіч­на раст­лу­ма­чыць та­кіх су­па­дзен­няў.

Зна­чыць, за­ста­ец­ца мне па кла­січ­най схе­ме стаць ах­вя­рай спа­жы­вец­ка­га аб­дур­ван­ня. Ад­на мая зна­ё­мая з пад’­ез­да пры­зна­ла­ся мне, што муж не пу­скае яе са­мой на па­куп­кі з пра­мо­цы­яй, бо, як ка­жуць, на ба­бах за­ста­ец­ца. Ця­пер хо­дзіць у суп­ра­ва­джэн­ні му­жа або дзя­цей. Фак­та­рам, які вы­дат­на да­па­ма­гае куп­ляць вя­лі­кія коль­кас­ці яды, якая не мес­ціц­ца ў ха­ла­дзіль­ні­ку і тра­ціць тэр­мін пры­год­нас­ці, у яе вы­пад­ку бы­лі вы­хад на па­куп­кі з сяб­роў­ка­мі, якія ча­ста ад­на пе­рад дру­гою на­бы­ва­юць без па­мя­ці ўся­ля­кую «пра­ма­цый­ную не­пат­рэб­ш­чы­ну». Ба­рах­ло ле­зе ў ха­ту, а гро­шы ўця­ка­юць з кі­шэ­ні. «Абы хут­чэй да вяс­ны, — за­су­ма­ва­ла зна­ё­мая, — та­ды ад ра­ні­цы да ве­ча­ра бу­ду зай­мац­ца ў ага­род­чы­ку і не бу­ду ба­дзяц­ца па кра­мах». Яна — пен­сі­я­нер­ка і для яе вель­мі важ­нае не ся­дзець у ха­це пе­рад тэ­ле­ві­за­рам, толь­кі суст­ра­кац­ца з людзь­мі. Ме­на­ві­та са­мым про­стым та­го спо­са­бам з’яў­ля­ец­ца вы­хад па па­куп­кі. Да­ска­на­ла гэ­тую гру­пу гра­мад­ства — па­ста­ян­ных па­куп­ні­коў — пры­цяг­ва­юць да ся­бе ме­на­ві­та пра­даў­цы.

Доб­ра ве­даю та­кія гі­сто­рыі з вя­ско­вых на­зі­ран­няў, ка­лі па­жы­лыя лю­дзі пры­хо­дзяць куп­ляць у аў­та­лаў­ку дзе­ля та­го, каб неш­та ку­піць, абы толь­кі аў­та­лаў­ка не ад­вяр­ну­ла­ся ад іх пля­чы­ма. Не менш важ­най спра­вай з’яў­ля­ец­ца маг­чы­масць па­ба­чыць жы­вую ду­шу, з якой мож­на пе­ра­кі­нуц­ца хоць не­каль­кі­мі сло­ва­мі. Са­мо­та, страх і за­быц­цё — стра­шэн­ная хва­ро­ба сён­няш­ня­га ча­су. Але, на жаль, та­кая рэ­аль­насць пе­ра­коч­ва­ец­ца праз на­шы вё­скі. Да­стат­ко­ва піль­на ўчы­тац­ца ў дэ­маг­ра­фіч­ную ста­ты­сты­ку на­шых гмін. Ці­каў­лю­чы­ся на­шы­мі на­ба­ле­лы­мі праб­ле­ма­мі, звяр­нуў я ўва­гу на пы­тан­не па­жы­лых лю­дзей у Япо­ніі. Дзе ж бед­нае Пад­ляш­ша мо­жа мець неш­та су­поль­нае з ба­га­ты­мі япон­ца­мі. Аказ­ва­ец­ца, мо­жа. Ад двух дзе­ся­ці­год­дзяў, як ін­фар­муе Бі­Бі­Сі, у Япо­ніі ўзра­стае зла­чын­насць ся­род па­жы­лых лю­дзей, якім больш за 65 га­доў. Аказ­ва­ец­ца, ста­рэй­шыя япон­цы хо­чуць іс­ці ў тур­му, бо ба­яц­ца бя­ды і адзі­но­ты. У тур­ме не трэ­ба кла­па­ціц­ца пра яду і ква­тэ­ру. У 1997 го­дзе ся­род ту­рэм­ш­чы­каў бы­ло толь­кі 5% лю­дзей ва ўзрос­це звыш 65 га­доў. Сён­ня скла­да­юць яны ўжо больш за двац­цаць ад­сот­каў зня­во­ле­ных. Ся­род се­ні­ё­раў шмат ужо так­са­ма рэ­цы­ды­ві­стаў. У лі­ку 2,5 ты­ся­чы пры­су­джа­ных ста­рэ­чаў у 2016 го­дзе кож­ны трэ­ці быў ужо па­ка­ра­ны мі­ні­мум пяць ра­зоў. Ста­расць не ра­дасць, — нез­дар­ма ка­жуць у на­ро­дзе. Але та­кія рос­пач­ныя кро­кі свед­чаць пра ра­ды­ка­лі­за­цыю гэ­тай праб­ле­мы. Да­рэ­чы, у на­шай ту­рэм­най сі­стэ­ме ма­ем шмат пад­суд­ных, якія ім­к­нуц­ца на зі­му тра­піць у тур­му. На­пэў­на кошт ут­ры­ман­ня вяз­ня боль­шы чым­сь­ці хво­ра­га ў шпі­та­лі. А з пен­сій на­шых ба­буль і дзя­ду­ляў не так лёг­ка за­пэў­ніць апе­ку ў да­мах для са­ста­рэ­лых. Гля­дзець пры­хіль­ным во­кам на ту­рэм­ную сі­стэ­му як на мес­ца бяс­печ­най ста­рас­ці не сні­ла­ся яш­чэ не так даў­но ні­ко­му. Час поў­на­га ад­чаю.

Яў­ген ВА­ПА

06.03.2019

Відэа

праваабарончыя сайты