Навіны

А што там у блогера Аляксандра Кабанава - крыміналка?

Аляксандр Кабанаў. Фота: "Новы Час".

Аляксандр Кабанаў. Фота: "Новы Час".

У блогера і актыўнага праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніяй АйПаўэр Аляксандра Кабанава 7 сакавіка ў Бярозе адбыўся ператрус. Прычым вобшук адбыўся не толькі ў яго, а яшчэ і ў кватэры ягонай блізкай жанчыны, а таксама ў доме бацькоў.

Бярозаўская праваабаронца Тамара Шчапёткіна паведамляе падрабязнасці ўчорашніх падзей:

“Ператрус у Кабанава праходзіў з 11-00 да 15 гадзін. Зрабілі вобшук у кватэры жанчыны Кабанава і ў вясковым доме бацькоў. Вобшук адбыўся па крымінальнай справе, заведзенай Бярозаўскім Следчым камітэтам. Вобшук рабілі супрацоўнікі АБЭЗ Бярозаўскага РАУС. Нічога не знойдзена і не канфіскавана, а таксама ні на што не накладзены арышт. Паводле Аляксандра Кабанава, каментаваць справу ён не можа. Будзе на будучым тыдні знаёміцца са справай у следчага. Але ён ўпэўнены, што справа распачатая ў сувязі з яго актыўнай грамадскай і блогерскай дзейнасцю”.

Сам блогер у каментары Беларускаму Радыё Рацыя паведаміў наступнае:

“Я пакуль каментаваць не буду, бо не ведаю, у чым мяне абвінавачваюць, па якім артыкуле. Буду на наступным тыдні ў следчага, і разам з адвакатам будзем знаёміцца са справай. Але я лічу, што ўсё гэта звязана з нашай дзейнасцю па акумулятарным заводзе, і тым больш па мітынгах і маршах, якія адбываюцца. Хачу звярнуць увагу на тое, што мы сабралі дастаткова шмат дакументаў, па якіх павінны быць узбуджаны крымінальныя справы. Але рэакцыя зваротная."

 

http://spring96.org/be/news/92273

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты