Навіны

Збіты абаронца Курапатаў Барыс Дуброўскі

Стала вядома, што ўчора курапацкую варту чарговы раз атакавалі наведвальнікі „Поедем Поедим”.

Падрабязнасцямі падзялілася Ганна Шапуцька, якая прысутнічала на месцы здарэння:

– Учора каля 20.00 пад’ехала „Міцубісі”, нумар якой мы зараз удакладняем. Абаронцы стаялі на прылеглай тэрыторыі і машына вымушана была спыніцца.

Я падышла да машыны, каб распавесці пра Курапаты, яны прыадчынілі акно, але ж з другога боку нечакана адкрыласця дзвер і выскачыў мужчына, які адразу накінуўся на абаронцу Курапатаў Барыса Дуброўскага, сталага ўжо чалавека, які стаяў збоку, трымаючы БЧБ сцяг. Нападаючы выхапіў вуду з рук Барыса, сарваў сцяг, кінуў яго на зямлю, а вуду зламаў, пры гэтым падрапаўшы спадару Барысу твар.

Мы кінуліся на дапамогу спадару Барысу. Чалавек не спыняўся. Кідаўся на нас, абражаў, сарваў з мяне шалік, пасля шапку, кідаўся на хлопцаў, правакаваў на бойку. Накінуўся на абаронцу Віктара Шапуцьку, выбіў з рук фотаздымач, які ўпаў на зямлю і разбіўся. Яму на дапамогу прыйшоў малады чалавек і маладая жанчына, якія таксама паводзілі сябе вельмі абуральна, дазваляючы абразы ў бок пратэстоўцаў, кідаючыся на абароцаў. Хлопцы, негледзячы на правакацыі, годна трымаліся і не вяліся, паводзілі сябе годна, як падабае сапраўдным мужчынам. Хуліганы выклікалі міліцыю, абаронцы выклікалі таксама. Мы напісалі тры заявы на хуліганскія дзеянні чалавека-правакатара. Ведаю, што і той таксама нейкую заяву напісаў.

Лічым, што супраць абаронцаў Курапатаў адбылася наўмысная правакацыя.

novychas.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/zbity-abarontsa-kurapatau-barys-dubro/

09.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты