Навіны

Жыхары Бярозаўкі змагаюцца за даступнасць спорту

Жыхары горада Бярозаўка, што ў Лідскім раёне патрабуюць ад мясцовых уладаў вярнуць ім права займацца фізкультурай і карыстацца спартыўнымі аб’ектамі. Рэч у тым, што пару месяцаў таму ўлады нечакана ўвялі аплату за наведванне адзінай у горадзе грамадскай спартовай залі, а таксама некалькіх іншых спартовых аб’ектаў.

Раней жыхары горада маглі наведваць гэтыя аб'екты і займацца спортам задарма. Ініцыятыва чыноўнікаў пра ўвядзенне платы выклікала абурэнне ў жыхароў горада, якія скіравалі адпаведны зварот з подпісамі ў Лідскі райвыканкам. Пасля гэтага адбылася сустрэча жыхароў Бярозаўкі і чыноўнікаў.

Па выніках сустрэчы прадстаўнікі ўлады паабяцалі зрабіць доступ да некаторых аб'ектаў дармовым, а на наведванне іншых аб'ектаў панізіць аплату.

 

12.03.2019

Архіў

Ліпень 2019
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты