Навіны

Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні Дня Волі на стадыёне "Дынама"

Дзень Волі. Фота: Радыё Свабода

Дзень Волі. Фота: Радыё Свабода

Заяўнікі правядзення Дня Волі на стадыёне «Дынама» атрымалі сёння адказ з Мінгарвыканкама, піша "Новы Час". Ліст падпісаў намеснік старшыні Арцём Цуран.

«З улікам падрыхтоўкі нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама» да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў лічым правядзенне мітынгу і канцэрта на дадзенай пляцоўцы немэтазгодным», — кажацца ў адказе, піша nn.by.

Заяўнікам прапанаваныя варыянты ў выглядзе плошчы Бангалор і іншых дазволеных для масавых мерапрыемстваў пляцовак.

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў, што пакуль Мінгарвыканкам не адказаў на іх іншыя заяўкі адносна правядзення святочных мерапрыемстваў у Верхнім горадзе, а таксама на пляцоўцы ля Палаца спорта.

1 сакавіка падчас «Вялікай размовы» кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніякага мітынгу на стадыёне «Дынама» не будзе.

На мінулым тыдні было адмоўлена прадстаўнікам правацэнтрысцкай кааліцыі, якія хацелі правесці мітынг 25 сакавіка на пляцоўцы ля опернага тэатра.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

 

http://spring96.org/be/news/92285

Відэа

праваабарончыя сайты