Навіны

Прарасейскія кандыдаты на выбарах прэзідэнта Украіны

Сярод 39 кандыдатаў у прэзідэнты Украіны ёсць яўна прарасейскія. Выхад з выбарчай гонкі аднаго з іх, Яўгена Мураева, на карысць Аляксандра Вілкула, у мінулым прэм’ер-міністра Украіны, можа падвысіць таму шанцы на выбарах.  Да таго ж прарасейскія кандыдаты маюць падтрымку ў  насельніцтва Украіны, якое атаясамлівае сябе з расейскім этнасам.

Пра што сведчыць удзел прарасейскіх кандыдатаў у выбарах прэзідэнта Украіны, расказвае Дзяніс Івашын – журналіст, дырэктар беларускай валанцёрскай службы „ІнформНапалм”.

– Яны адкрыта заяўляюць, адкрыта дзейнічаюць ад імя Расейскай Федэрацыі, не цураюцца сваіх поглядаў. І Украінская дзяржава ім практычна не супрацьдзейнічае. Я лічу, што гэта паказвае моц дэмакратычнай сістэмы. Калі б у любой іншай дзяржаве постсавецкага лагеру прысутнічалі адкрыта прадстаўнікі варожага лагеру, супраць іх выкарыстоўваўся б адміністрацыйны рэсурс. Яны б не прысутнічалі ўвогуле ў палітычным жыцці. Яны б былі маргалізаваны.

Разам з тым за апошнія дні ўмацаваліся і шэрагі дэмакратычных, праеўрапейскіх кандыдатаў. На карысць Анатоля Грыцэнкі – былога міністра абароны Ураіны знялі свае кандыдатуры Андрэй Садовы – галава Львова, Дзьмітро Гнап ад партыі „Сіла людзей” і Дзьмітро Дабрадомаў – лідар „Народнага кантролю”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/prarasejskiya-kandydaty-na-vybarakh-pr/

11.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Ліпень 2019
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты