Навіны

Гародня: актывісты БХД правялі інфармацыйную акцыю ў Альшанцы

Беларускія хрысціянскія дэмакраты правялі кароткую інфармацыйную акцыю ля гандлёвага цэнтру аддаленага мікрараёна Альшанка, які ўсцяж развіваецца, згодна з генеральным планам абласнога цэнтра. Адна з праблемаў, якая патрабуе вырашэння, – гэта пабудова паліклінікі. 

Менавіта тэма паліклінікі і была асноўнай пры раздачы інфармацыйных улётак. Кажа Яўген Дудкін, каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

– Мы змагаемся, каб была пабудавана паліклініка. Вельмі далёка ездзіць, фактычна ў цэнтр горада, што займае каля сарака хвілін. У нас у мікрараёне жывуць маладыя мамы, будучыя мамы. Людзі па-рознаму рэагавалі. Тыя, хто ведаў нашу петыцыю, пра тое, што мы збіралі подпісы і дамагаліся посьпеху, яны сапраўды цікавіліся. Яны чыталі і з ахвотай бралі нашыя ўлёткі. Наша акцыя сёння была арыентаваная і на тое, каб нагадаць людзям, што мы працягваем працу.

Згодна з абяцаннямі Гарадзенскага выканаўчага камітэта ўжо сёлета павінна пачацца праектаванне паліклінікі ў Альшанцы.

Але перш – гэта завяршэнне будаўніцтва агульнаадукацыйнай школы №41.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-aktyvisty-bkhd-pravyali-infarm/

12.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты