Навіны

Супрацоўнікі МНС далучыліся да пошуку “дармаедаў”

У Баранавічах на пошук „дармаедаў” кінута адная з самых важных службаў – па надзвычайных сітуацыях. Пажарныя ў форме завучанымі фразамі пра дапамогу, выцягваюць інфармацыю пра тое, хто з’яўляецца ўладальнікам жылля, і просяць запоўніць анкету.

Толькі тады даходзіць да больш кемлівых людзей мэта візіту, расказвае жыхар Баранавіч Міхаіл Сакута:

– Кажа: „У вас, я бачу, дзеці пражываюць непаўнагадовыя. Мы б хацелі паглядзець, у якіх умовах яны жывуць. Мы глядзім, можа ёсць інваліды, мо хто патрабуе дапамогі, абследуем жытло. І апошняе пытанне: а  хто ўладальнік жылля?” То гэта яны прыйшли з такой мэтай!?

Паводле сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Аляксандра Вайцешыка, супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях, як і настаўнікі, і сацыяльныя работнікі, займаюцца не сваімі справамі:

– Магу зрабіць выснову, што ў Баранавічах зменшылася колькасць пажараў і надзвычайных сітуацый. Таму, адпаведна, супрацоўнікаў гэтых органаў  трэба скарачаць.

Па словах  праваабаронцы, такія хаджэнні пажарных па кватэрах можна разглядаць як прагул на непасрэднай працы. А абяцаная дапамога ў  выглядзе парады паставіць апавяшчальнік – гэта здзек над чалавекам, за чые грошы існуе служба па надзвычайных сітуацыях.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/supratsouniki-mns-daluchylisya-da-poshuk/

13.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты