Навіны

Ці будзе яшчэ каму ездзіць?

У сва­іх фе­лье­то­нах не раз я на­ра­каў, што дзяр­жаў­ным ула­дам і са­маў­ра­дам паў­д­нё­ва­ўсход­няй част­кі Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства да лям­пач­кі ла­каль­ны аў­то­бус­ны тран­с­парт. Да­стат­ко­ва гля­нуць на бліз­кі май­му сэр­цу Гай­наў­скі па­вет, дзе прак­тыч­на да ну­ля зве­дзе­на ка­му­ні­ка­цыя па­між ма­лы­мі на­се­ле­ны­мі пун­к­та­мі. Але спра­ва з’яў­ля­ец­ца ба­лю­чай для ўся­го арэ­а­лу на­ша­га ва­я­вод­ства.

Ужо доб­ры дзя­ся­так га­доў не даб­рац­ца мне на аў­то­бу­се ў сваю род­ную вё­ску і ін­шыя пры­пуш­чан­скія мяс­цо­вас­ці ў Ду­біц­кай і су­сед­ніх гмі­нах. Зра­зу­ме­ла, што дар­ма ніх­то па­вет­ра ва­зіць не хо­ча, але ме­на­ві­та дзе­ля гэ­та­га ёсць дзяр­жаў­ная па­лі­ты­ка, каб са свай­го бю­джэ­ту за­бяс­пе­чыць пат­рэ­бы і ін­та­рэ­сы ў неп­ры­быт­ко­вых, але важ­ных у гра­мад­ска­са­цы­яль­ных сфе­рах пра­жы­ва­ю­чых там лю­дзей. Па­лі­ты­ка ўцё­каў ад ад­каз­нас­ці за вы­ра­шэн­не ме­на­ві­та і та­ко­га кштал­ту пы­тан­няў пры­вя­ла яш­чэ да боль­шай ад­ста­лас­ці па­між ус­ход­няй част­кай Поль­ш­чы, ад­дзе­ле­най Віс­лай, а так­са­ма да гра­мад­ска­га вык­лю­чэн­ня знач­най част­кі жы­ха­роў гэ­тай тэ­ры­то­рыі па пры­чы­не ад­сут­нас­ці ла­каль­на­га пуб­ліч­на­га тран­с­пар­ту. Та­му з вя­лі­кай на­дзе­яй ча­каю рэ­а­лі­за­цыі абя­ца­най за­раз ура­дам фі­нан­са­вай да­па­мо­гі са­маў­ра­дам, ма­ю­чы на мэ­це зра­біць із­ноў да­ступ­най аў­то­бус­ную ка­му­ні­ка­цыю ў гмін­най і па­вя­то­вай пра­сто­ры. Ка­лі гэ­тае абя­цан­не на­бя­рэ рэ­аль­ных кштал­таў і не ака­жац­ца з’я­вай ад­на­го се­зо­на, дык мож­на бу­дзе ска­заць, што вар­та бы­ло жыць, каб гэ­та­га да­ча­кац­ца. Бо са­мым гор­шым ва­ры­ян­там мо­жа быць та­кі сцэ­на­рый, ка­лі на­пры­клад на­ступ­ныя па­лі­тыч­ныя пе­ра­мож­цы вы­па­ляць да жы­во­га дрэн­ныя і доб­рыя ідэі сва­іх па­пя­рэд­ні­каў. А та­кое поль­скае між­п­ле­мян­ное зма­ган­не ста­ла ад­ным з прын­цы­паў сён­няш­ня­га ра­зу­мен­ня па­лі­ты­кі. Та­кі па­ды­ход зда­лёк пах­не баль­ша­віц­кім ад­чу­ван­нем ба­раць­бы класаў і пат­рэ­бы зніш­чэн­ня без ні­я­ка­га тол­ку пас­пя­хо­вых вы­ні­каў сва­іх па­пя­рэд­ні­каў.

Тое, што дзе­ся­ці­год­дзя­мі лік­ві­да­ва­ла­ся ва ўсім тран­с­пар­т­ным вы­мя­рэн­ні на ўсход­няй сця­не, па­тра­буе не толь­кі на­ву­ко­вых дас­ле­да­ван­няў, але і яс­на­га ад­ка­зу, чые па­лі­тыч­ныя ра­шэн­ні ста­я­лі за на­шай сён­няш­няй ка­му­ні­ка­цый­най пу­сты­няй. Маю тут на ўва­зе пе­ры­яд з 1989 го­да і па­чат­ку рэ­фор­маў Леш­ка Баль­ца­ро­ві­ча, якія бед­ныя рэ­гі­ё­ны Поль­ш­чы пры­вя­лі яш­чэ да боль­шай бед­нас­ці. Шо­ка­вая тран­с­фар­ма­цыя да­во­лі хут­ка рас­це­ру­шы­ла мяс­цо­вы пра­дук­цый­ны ка­пі­тал, а лю­дзей па­кі­ну­ла са­міх на мя­жы вы­жы­ван­ня. Ця­пер ві­да­воч­на, коль­кі му­сі­ла мі­нуць га­доў, каб з цяж­кас­цю па­чы­наць ад­бу­до­ву чы­гу­нач­ных шля­хоў. Лі­нія Бе­ла­сток — Бельск — Гай­наў­ка — Ча­ром­ха — Сед­ль­цы неў­за­ба­ве мо­жа ат­ры­маць но­вае ды­хан­не. Шка­да толь­кі, што так поз­на. Дзе­ля жур­на­ліс­ц­кай і гі­ста­рыч­най па­мя­ці ха­чу на­га­даць, што су­праць лік­ві­да­цыі гэ­тых шля­хоў заў­сё­ды вы­сту­па­ла бе­ла­ру­скае ася­род­дзе Бе­ла­сточ­чы­ны. На жаль, на­шы ра­цы­я­наль­ныя эка­на­міч­на­са­цы­яль­ныя ар­гу­мен­ты і рос­пач­на­эма­цый­ныя ў на­цы­я­наль­ным пла­не вы­ступ­лен­ні бы­лі толь­кі кры­кам ад­чаю. Ідэя пад­ляш­ска­га раю, аб’­яў­ле­ная ў выг­ля­дзе ан­ты­ча­ла­веч­ных «Зя­лё­ных лёг­кіх Поль­ш­чы» да­вя­ла не толь­кі да «за­па­лен­ня лёг­кіх» ка­рэн­ных жы­ха­роў, але і да да­лей­ша­га, пас­пеш­лі­ва­га ад­мі­ран­ня гэ­тай пра­сто­ры і яе аба­ры­ге­наў. За­раз усе кры­ху са­рам­лі­ва маў­чаць пра той пу­ця­вод­ны пра­ект, які да­зва­ляў кі­ру­ю­чым кра­і­най і ва­я­вод­ствам уво­гу­ле не хва­ля­вац­ца за лёс та­го фраг­мен­та паў­д­нё­ва­ўсход­няй част­кі Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства.

Еду­чы ня­даў­на ў бок Гай­наў­кі, да­ло­ся заў­ва­жыць, што на ша­шы з Нар­вы ўжо па­чы­на­юц­ца да­рож­ныя ра­бо­ты. Та­му пе­рад ма­і­мі ва­чы­ма зам­ро­і­лі­ся воб­ра­зы з дзя­сят­ка­мі аў­то­бу­саў, што кур­су­юць поў­ныя лю­дзей па­між на­шы­мі бе­ла­ру­скім вё­ска­мі і мя­стэч­ка­мі. А не бу­дуць гэ­та толь­кі шы­кар­ныя аў­то­бу­сы поў­ныя ту­ры­стаў з усёй Поль­ш­чы, якія ўрэш­це па но­вень­кай да­ро­зе хут­чэй змо­гуць па­гля­дзець у бе­ла­веж­скім за­па­вед­ні­ку зуб­роў і зір­нуць праз ак­но на цэр­к­вы мяс­цо­вых аба­ры­ге­наў. За­яз­джаць у бе­ла­ру­скі му­зей у Гай­наў­цы наў­рад ці бу­дуць мець ах­во­ту. Ня­ма ча­су.

Яў­ген ВА­ПА

14.03.2019

Відэа

праваабарончыя сайты