Навіны

Дачакаліся. Мінск наведае прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ

Арлем Дэзір. Фота: frontnews.eu

Арлем Дэзір. Фота: frontnews.eu

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір з афіцыйным візітам наведае Беларусь 18-20 сакавіка.

Па інфармацыі прэс-службы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Арлем Дэзір сустрэнецца з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, кіраўнікамі і журналістамі СМІ, медыя-экспертамі.

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ ўважліва сочыць за сітуацыяй у галіне медыя ў Беларусі.

Сваю пазіцыю ён агучваў пасля агалошвання крымінальнага прысуду Марыне Золатавай, масавых затрыманняў журналістаў па “справе БелТА”, ператрусаў у гродзенскіх фрылансераў.

Апошні раз прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў сустракаліся з Арлемам Дэзірам 10 снежня мінулага года ў Вене, дзе падрабязна расказалі пра найбольш вострыя праблемы са свабодай медыя ў Беларусі.

http://spring96.org/be/news/92322

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты