Навіны

У Гародні збіраюць падпісы за беларускую мову на магіле паўстанцаў 1863-64 гг

Гарадзенскае грамадства пачало збор подпісаў пад зваротам на імя прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі аб уключэнні беларускай мовы на будучыя помнікі на магілах паўстанцаў 1863-64 гаду.

 

У тэксце звароту гарадзенцы адзначылі пра выключную для Беларусі ролю асобы Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў у фармаванні беларускай нацыянальнай ідэі.

Кажа адзін з падпісантаў Антон Чаранкевіч:

– „Мужыцкая праўда” выходзіла на беларускай мове. Выдавалася беларускай лацінкай. Кастусь Каліноўскі заўсёды размаўляў па-беларуску са сваімі паўстанцамі, са сваімі паплечнікамі. І менавіта з гэтай прычыны таксама мова павінна прысутнічаць беларуская. У выніку ўсёй гэтай акцыі і збору подпісаў мы чакаем, што ўсё ж такі на шыльдзе памяці паўстанцаў з’явіцца сярод польскай і літоўскай моваў яшчэ і беларуская.

Зварот датычыць не нейкага адзінкавага помніка, а ўсіх, якія будуць ставіцца з нагоды ўшанавання паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, знойдзеных на гары Гедзіміна. Падпісныя аркушы знаходзяцца ў гарадзенскіх этна-краме „Цудоўня” і краме „Адметнасць”. Далучыцца да акцыі можа кожны, хто шануе беларускую нацыянальную памяць. Пераклаў на літоўскую мову зварот да прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі паэт Юозас Рыбікаўскас. 

 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-zbirayuts-padpisy-za-belarus/

15.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты