Навіны

У Гародні пройдзе творчая сустрэча з маленькімі чытачамі

У Гародні на беларускую творчую сустрэчу з літаратарамі запрашаюцца маленькія беларускія чытачы. Яна пройдзе апоўдні 23-га сакавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця. Мерапрыемства ладзяць дзве абласныя арганізацыі: Таварыства беларускай мовы і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Дзеці не толькі сустрэнуцца з дзіцячым пісьменнікам, але і намалююць літары разам з мастаком. Гэта будзе інтэграцыйная сустрэча беларускамоўных дзетак і бацькоў, кажа Наталля Карповіч – каардынатарка сустрэчы.

– Каб мець магчымасць беларусам сабрацца ўсім разам, пазнаёміцца з творчымі людзьмі Гарадзеншчыны, паслухаць вершы, апавяданні, паспяваць беларускія песні і нават маляваць па-беларуску. Каб адчуць, што беларусы – адзіны народ, нас многа, мы маем і карыстаемся найвялікшым скарбам – нашай беларускай мовай. Усвядоміць сабе, што мы, беларусы, разумныя, адукаваныя і вельмі-вельмі таленавітыя.

Пасля дзіцячай імпрэзы пройдзе „дарослая” прэзентацыя альманаха „Новы Замак”, а таксама кнігі паэта Самсона Пярловіча. Уваход вольны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-garodni-projdze-tvorchaya-sustrecha-z-m/

18.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты