Навіны

Дзень Волі ў цэнтры Мінска забаранілі

Дзень волі 25 сакавіка 2016 года ў Мінску.

Дзень волі 25 сакавіка 2016 года ў Мінску.

Мінгарвыканкам забараніў Арт Сядзібе і Партыі БНФ праводзіць Дзень Волі на пляцоўках каля Палацу спорту і на плошчы Свабоды, піша "Радыё Свабода".

Копію адказу Мінгарвыканкаму атрымаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Раней, 11 сакавіка, Мінгарвыканкам адмовіў заяўнікам у правядзенні Дня Волі на стадыёне «Дынама». Яны абгрунтавалі гэта падрыхтоўкай нацыянальнага алімпійскага стадыёна да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Арганізатары святкаванняў у Мінску прапанавалі паехаць на святкаванне Дня Волі ў Гродна, дзе дазволілі святочны мітынг і канцэрт 23 сакавіка.

http://spring96.org/be/news/92347

Відэа

праваабарончыя сайты