Навіны

Шыльды БНР у Гародні пакуль не будзе

Кіраўнік грамадскай ініцыятывы „Гародня”, актывіст АГП Анатоль Мышкевіч ўпэўнены, што рашэнне на ўсталяванне шыльды ў гонар Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гародні – палітычнае. Яе не будзе, пакуль падобную шыльду не ўсталююць у Менску:

– У адзін момант выклікалі прадстаўнікоў „Саюза мастакоў” у наш гарвыканкам і проста запужалі. Пасля гэтай сустрэчы яны патэлефанавалі, мы дамовіліся сустрэцца, сказалі, што ім проста даходліва патлумачылі, што калі яны хочуць далей спакойна працаваць і жыць, то гэтым пытаннем займацца нельга. Гэтае пытанне больш не палітычнае, а гістарычнае, і пакуль у Менску не з’явіцца шыльда, тут адназначна ім ніхто не дасць яе ўсталяваць.

На думку Анатоля Мышкевіча, усталёўваць шыльду ў Гародні баяцца нават чыноўнікі:

– Нават чыноўнікі баяцца браць на сябе адказнасць, бо баяцца згубіць свае крэслы.

Гарадзенцы планавалі ўсталяваць памятную шыльду на адным з дамоў, дзе ў 1919 годзе адбываліся пасяджэнні Рады БНР. Такіх будынкаў у Гародні некалькі, але пакуль лёс шыльды застаецца пад пытаннем.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/shyldy-bnr-u-garodni-pakul-ne-budze/

19.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты