Навіны

Абараніць саміх сябе і будучыню

Як не бач, а пе­рад на­мі ўжо сто пер­шая га­да­ві­на аб­вяш­чэн­ня Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі. Ця­гам мі­ну­ла­га го­да бе­ла­ру­сы Бе­ла­сточ­чы­ны з год­нас­цю ўклю­чы­лі­ся ў юбі­лей­ныя свят­ка­ван­ні, якія тры­ва­ла ўпі­са­лі­ся ў агуль­на­бе­ла­ру­скі кан­тэкст. Са­мы га­лоў­ны акорд свят­ка­ван­няў у пад­ляш­скай фі­лар­мо­ніі і опе­ры на­пэў­на для бе­ла­ру­саў у Поль­ш­чы быў той па­дзе­яй, якая па­ка­за­ла на­шу тры­ва­лую і ад­мет­ную пры­сут­насць на сва­ёй, род­най зям­лі. Уба­ку ця­гам го­да не ста­я­ла і на­ша рэ­дак­цыя. Рэ­дак­тар «Зор­кі» Ган­на Кан­д­ра­цюк пра­вя­ла ад­мыс­ло­вы кон­курс для дзя­цей і мо­ла­дзі, па­спя­хо­ва за­вер­ша­ны ўра­чы­стым пад­су­ма­ван­нем у Бель­ску­Пад­ляш­скім. Кон­курс «Мой ге­рой» па­ка­заў ме­на­ві­та як важ­ны­мі і пат­рэб­ны­мі з’яў­ля­юц­ца ма­раль­ныя аў­та­ры­тэ­ты ў сён­няш­нім, ата­мі­за­ва­ным гра­мад­стве. Най­час­цей шу­ка­ем іх у ся­мей­ным кру­гу. Та­му яш­чэ раз ста­ла ві­да­воч­ным, што ад­каз­насць за на­ша бе­ла­ру­скае мы па­він­ны вы­бу­доў­ваць най­перш сва­і­мі аса­бі­сты­мі па­во­дзі­на­мі і ста­ноў­чы­мі прык­ла­да­мі. Уз­мац­нен­не гэ­та­га школь­ным і гра­мад­скім бе­ла­ру­скім кан­тэк­стам на­пэў­на да­зво­ліць нам усім мець на­дзею на пра­цяг на­шай спра­вы чар­го­вы­мі па­ка­лен­ня­мі. Жур­на­ліс­ц­кія май­стар­кла­сы „Су­стрэ­чы «Зор­кі»” па­ка­за­лі так­са­ма, што спра­ва ста­га­до­вай мі­нуў­ш­чы­ны не чу­жая і не­а­бы­я­ка­вая най­ма­лод­шым бе­ла­ру­сам.

Ду­маю, што ме­на­ві­та свят­ка­ван­не, якое па­ча­ло­ся ў па­ло­ве 1980­х га­доў пад­поль­на ў Поль­ш­чы, а пас­ля ўжо афі­цый­на — ця­пер на­да­лей пры­но­сіць свой плён. Ма­ем чар­го­выя па­ка­лен­ні лю­дзей, якія свят­ку­юць Акт 25 Са­ка­ві­ка 1918 го­да не толь­кі са сва­і­мі дзець­мі, але ўжо і з уну­ка­мі. Та­му кож­ныя чар­го­выя ўгод­кі ма­юць для нас вя­лі­кае гра­мад­ска­эма­цы­я­наль­нае зна­чэн­не. Вяр­тан­не з бяс­па­мя­цтва так важ­най па­дзеі ў жыц­ці кож­на­га бе­ла­ру­са, у тым лі­ку і на Бе­ла­сточ­чы­не, па­шы­ра­ла­ся праз шко­лы, срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, су­стрэ­чы, на­ву­ко­выя вы­дан­ні. Вар­та ўзга­даць яш­чэ наш ка­лян­дар «Ні­вы», пры­све­ча­ны толь­кі со­тай га­да­ві­не БНР, які ця­гам го­да кра­са­ваў­ся ў ха­тах бе­ла­ру­саў Пад­ляш­ша. Ня­гле­дзя­чы на ўся­ля­кія скла­да­нас­ці, та­кім чы­нам ідэя і да­та БНР тра­пі­ла пад агуль­на­вя­до­мыя стрэ­хі. Ад­ным сло­вам, здзяй­с­ня­юц­ца пэў­ныя ма­ры і рэ­чы.

Сён­ня са­ма ідэя дзяр­жаў­нас­ці, а гэ­тым са­мым не­аб­ход­насць ажыц­цяў­лен­ня бе­ла­ру­скай дзяр­жаў­нас­ці зра­зу­ме­лая для кож­на­га, хто ад­чу­вае ся­бе бе­ла­ру­сам, ня­гле­дзя­чы на мес­ца пра­жы­ван­ня. Кож­на­му ві­даць, што ў сён­няш­нім све­це дзяр­жа­вы — гэ­та для на­ро­даў га­ран­тыя за­бес­пя­чэн­ня і аба­ро­ны іх пра­воў. І са­мае важ­нае тут — мо­мант дум­кі пра бу­ду­чы­ню. Трэ­ба за­ста­вац­ца нам у на­ступ­ныя ста­год­дзі і на­ро­дам, і дзяр­жа­вай. Гэ­та са­мае га­лоў­нае. Ця­пер на пра­ця­гу апош­ніх га­доў ма­ем да­чы­нен­не з па­ста­ян­ным пра­соў­ван­нем па­ла­ні­за­цыі ў на­шай пра­сто­ры і ру­сі­фі­ка­цыі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь. Ка­лі га­ва­рыць пра вы­жы­ван­не і да­лей­шае быц­цё бе­ла­ру­са­мі, то вось гэ­тая аб­са­лют­ная не­па­ва­га да бе­ла­ру­скас­ці, да род­най мо­вы з’яў­ля­ец­ца тым важ­ным і, на жаль, сум­ным фак­та­рам, які шмат у чым нас пас­лаб­ляе. І та­му свят­ка­ваць Дзень Во­лі для нас — гэ­та вы­ра­тоў­ваць і да­па­ма­гаць са­мім са­бе.

І ка­лі мы гля­нем, як вы­бу­доў­ва­ец­ца гі­сто­рыя па­а­соб­ных на­ро­даў, то на­ват тое, што ма­ем сён­ня на Бе­ла­сточ­чы­не, а ме­на­ві­та спро­бу не­ка­то­рых сіл з поль­ска­га бо­ку са зла­чын­стваў зра­біць ге­ра­ізм, то на­ша бе­ла­ру­ская па­мяць і гі­ста­рыч­ная ад­каз­насць не даз­ва­ляе ха­ваць га­ла­ву ў пя­сок. Та­му свят­ка­ван­не Ак­ту 25 Са­ка­ві­ка нам пат­рэб­нае, каб не­ад’­ем­ную част­ку на­шай агуль­на­бе­ла­ру­скай і пад­ляш­скай гі­сто­рыі пе­ра­да­ваць чар­го­вым па­ка­лен­ням. На фо­не гэ­тай па­дзеі, так­са­ма ад­чу­ва­ем тое эма­цы­я­наль­на­псі­ха­ла­гіч­нае па­чуц­цё, што мы не гор­шыя.

Чар­го­вая, 101 га­да­ві­на гэ­та тая да­та, якая па­тра­буе ад нас та­го ча­су і той на­шай па­мя­ці, каб ад­дзя­чыць усім тым, хто зма­гаў­ся за не­за­леж­насць дум­кі, за не­за­леж­насць па­лі­тыч­най дзяр­жа­вы, якая на­зы­ва­ла­ся Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кай. І гэ­тае пам­к­нен­не з’яў­ля­ец­ца для нас тым на­цы­я­наль­ным і ма­раль­ным за­па­ве­там, які па­ві­нен пра­цяг­ваць кож­ны бе­ла­рус.

Яў­ген ВА­ПА

21.03.2019 Тэгі: Яўген Вапа

праваабарончыя сайты