Навіны

Лаянка матам у таксі не ёсць парушэннем?

Мікалаю Лемяноўскаму прыйшоў адказ з Аддзела унутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна Гародні. З яго выцякае дзіўная логіка, што калі вас у таксі аблаяў матам шафёр, то ён ніякага адміністрацыйнага правапарушэння не зрабіў.

Нагадаем, што актывіст, якога неаднойчы затрымлівала міліцыя за нібыта лаянку матам, і нават аднаго разу вывелі яго за гэта з выбарчай дзяльніцы дзе ён выконваў свае грамадскія абавязкі па назіранню за празрыстасцю выбарчага працэсу, падаў у РАУС скаргу. Сутнасць скаргі ў тым, што Мікалая аблаяў брудным матам у сваёй машыне таксіст, які быў на працы і мусіў давесці Лемяноўскага па яго заказу. Адказ прыйшоў за подпісам першага намесніка АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Гародні А.В. Алдошына. І з яго вынікае, што салон дадзенага аўтамабіля грамадскім месцам не з’яўляецца, у сувязі з чым у дзеяннях таксіста няма складу адміністрацыйнага правапарушэння.

– Я вельмі здзіўлены, што на думку першага намесніка начальніка АУС Леніскага раёна Гародні у таксі можна ругацца матам. І нават больш. Зыходзячы з гэтага адказу атрымліваецца, што таксіст можа абразіць пасажыра, аблаяць яго матам у таксі, не выканаць свае працоўныя абавязкі, бо ён высадзіў мяне і іншага пасажыра пасярод гораду, і ў яго дзеяннях, аказваецца, няма складу правапарушэння. Можа быць на агульным фоне з сітуацыяй у нашым прававым полі гэта сапраўды выглядае нязначна, але ж я лічу што аблайваць людзей матам усё ж нельга. І за гэта мусіць быць пакаранне. Паглядзім што на гэта скажа пракуратура.

Мікалай Лемяноўскі не збіраецца здавацца, бо падобная трактоўка не ўкладваецца ў здаровую логіку. І настроены прайсці столькі інстанцый, колькі спатрэбіцца.

21.03.2019 Тэгі: Гародня

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты