Навіны

У Гародні прэзентавалі “Новы замак” і кнігу Самсона Пярловіча

У Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця 23 сакавіка адбыліся прэзентацыі двух выданняў – літаратурнага альманаху “Новы замак” Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў і кнігі вершаў наваградскага паэта Самсона Пярловіча (1923-2001). На сустрэчу прыехалі пісьменнікі з Гародні, Наваградку, Ліды, Слоніма, Шчучына, Баранавіч і іншых гарадоў. Найперш тыя творчыя асобы, чые творы надрукаваны ў альманаху “Новы замак”, які пабачыў свет сёлета ў менскім выдавецтве “Кнігазбор”.

Прэзентацыю распачаў кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, які адзначыў, што на апошнім пасяджэнні Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў выданне “Новы замак”атрымала станоўчыя водгукі ад кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў. “І ў гэтым вялікая заслуга і пісьменнікаў Гарадзеншчыны і рэдактара альманаха Янкі Трацяка, які складаў выданне і рэдагаваў”, – сказаў Валянцін Дубатоўка.

Янка Трацяк спыніўся на працы над альманахам, адзначыўшы, што ў альманах у два разы больш даслалі сваіх твораў пісьменнікі, чым раней, таму быў выбар.

Прафесар Аляксей Пяткевіч, як заўсёды, паспрабаваў даць крытычную адзнаку асобным творам “Новага замку”.  Свае творы і думкі пра “Новы замак” выказалі пісьменнікі Альжбета Кеда, Іван Буднік, Сяргей Чыгрын, Мечыслаў Курыловіч, Галіна Самойла, Святлана Адамовіч, Мікола Канановіч, Таццяна Яцук, Раіса Раманчук, Рычард Бялячыц, Міхась Зізюк і іншыя літаратары.

Станіслаў Суднік з Ліды ў сваім выступленні распавёў пра рэгіянальныя літаратурныя выданні Ліды, Наваградку і Нясвіжа. 

А Міхась Зізюк прачытаў гумарыстычны твор пра аўтараў альманаху.

Гарадзенскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў распачало выданне сваіх уласных кніг. Адна з такіх – зборнік твораў Самсона Пярловіча “Такі непаўторны сусвет”. Гэты зборнік рыхтаваў Янка Трацяк. Пра трагічны лёс Самсона Пярловіча, які быў рэпрэсаваны і жыў у Наваградку, расказала паэтка Святлана Абдулаева.

У гэты дзень гучалі беларускія песні і мелодыі, прысутныя атрымалі аўтографы ад літаратараў і змаглі набыць кнігі любімых аўтараў.

IMG_5788IMG_5790IMG_5793IMG_5797IMG_5803IMG_5805IMG_5807IMG_5811IMG_5816IMG_5823IMG_5835IMG_5838IMG_5839IMG_5846IMG_5855IMG_5859IMG_5862IMG_5867IMG_5871IMG_5873IMG_5875IMG_5876

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-garodni-prezentavali-novy-zamak-2/

24.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты