Навіны

Вадзім Саранчукоў: Такое свята павінна адбывацца ў кожным горадзе

Арганізатары гарадзенскага дня Волі падводзяць папярэднія вынікі свята. Пра тое што ўдалося зрабіць на мерапрыемстве распавядае намеснік старшыні партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

– Унікальная сітуацыя, калі за чатыры дні мы здолелі выканаць усе задачы, якія паставілі перад сабой: у нас атрымаліся і фуд-корт і дзіцячая пляцоўка, гандлёвая пляцоўка. Ну і, безумоўна, сам канцэрт. Проста ўзрадаваны, усцешаны, што ўсё адбылося без крытычных накладак. У Гародні было больш за 5 тысяч чалавек. Мне здаецца, што падобнага канцэрту, падобнага святкавання я на сваёй памяці ў Гародні не прыгадваю. Вельмі ўдзячны ўсім, хто прыйшоў на свята, усёй камандзе, якая арганізоўвала гэтае мерапрыемства. 

На думку Вадзіма Саранчукова такое свята як ў Гародні мусіць адбывацца ў кожным беларускім месцы:

– Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія ўкладаліся ў арганізацыю, у тым ліку фінансаванне, гэтага мерапрыемства. Перакананы, што святкаванне Дня Волі павінна адбывацца па ўсёй Беларусі: у кожным доме, у кожнай хаце, у кожнай сям’і, у кожным горадзе. Чым больш такіх святаў будзе, тым лепш. Дзякуй яшчэ раз усім за тое, што мы зрабілі выдатнейшае свята ў Гародні, выдатнейшае свята ў Беларусі. 

На святочны канцэрт ў Каложскі парк Гародні на адзначэнне Дня Волі 23 сакавіка прыйшло ад 3 да 5 тысяч гараденцаў і гасцей гораду. Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/vadzim-saranchukou-takoe-svyata-pavinn/

24.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты