Навіны

На Дні Волі ў Мінску затрымалі Дашкевіча і Басалыгу

Дзень Волі ў Кіеўскім скверы. Фота: ПЦ "Вясна"

Дзень Волі ў Кіеўскім скверы. Фота: ПЦ "Вясна"

Як паведамляе "Радыё Свабода", а 13.40 на ўваходзе ў Кіеўскі сквер у г. Мінску затрыманая актывістка Наталля Басалыга. Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што яна знаходзіцца ў РАУС Цэнтральнага раёну г. Мінска. Яе затрымлівалі два супрацоўнікі міліцыі ў форме, але не прадстаўляліся і не тлумачылі прычынаў затрымання. 

У 15.45 Наста Дашкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла, што затрымалі актывіста Зміцера Дашкевіча. Ён быў затрыманы пасля прамовы на сцэне дазволенага ўладамі свята "Дзень Волі".

Інфармацыя ўдакладняецца.

http://spring96.org/be/news/92414

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты