Навіны

"Падарунак" Алесю Дзянісаву ад Шчучынскай міліцыі

Міліцыя па загадзе спецслужбаў працягвае пераследаваць гарадзенскага рок-музыку і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава. 26 сакавіка, у дзень свайго нараджэння, творца атрымаў позву ад Шчучынскай міліцыі.

Паводле позвы 1 красавіка Алесь Дзянісаў павінен прыехаць у шчучынскае аддзяленне міліцыі па адрасе вуліца Чырвонаармейская, 14, каб. № 8. У 10:00 яго будзе чакаць "старший инспектор ООПП МОБ Шучинского РОВД Матукевич Сергей Геннадьевич".

Позва ў аддзяленне міліцыі аформлена ў вельмі дзіўным стылі. Праўдападобна, яна парушае працэсуальнасць, паколькі наступствы няяўкі распісаны для крымінальнага следства. А між тым, як вынікае з вышэйнапісанага тэксту, праводзіцца звычайная праверка, магчыма па адміністрацыйнай справе.

Відэа

праваабарончыя сайты