Навіны

Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў ігнаруе просьбу 616 грамадзян

Як вядома, ў кастрычніку 2018 года Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Мінсітраў Беларусі не ўзгоднена запрашэнне грамадзяніну Польшы Паўлу Кнурэку для ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці ў рэлігійнай абшчыне “Рыма-каталіцкая парафія Езуса Міласэрднага ў горадзе Віцебску”. 
Але 616 грамадзян Рэспублікі Беларусь абскардзіла дзеянні Упаўнаважанага ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сваю просьбу яны сфармулявалі так: 
1) паведаміць нам, з якой прычыны пробашчу парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску кс. Паўлу Кнурэку было адмоўлена ў пастырскім служэнні на тэрыторыі Беларусі, у выніку чаго мы, простыя вернікі, цягам больш як трох месяцаў былі пазбаўленыя кантакту са сваім духоўным айцом; 
2) перагледзець рашэнне аб непрацягненні дазволу служэння ў Беларусі кс. Паўлу Кнурэку і дазволіць яму вярнуцца ў сваю парафію, даўшы дазвол на служэнне ў нашай краіне.

Ну і як адрэагаваў Савет Міністраў? Ён даручыў разгляд скаргі…таму ж Упаўнаважанаму, дзянні якога абскарджваюцца! А той, відавочна, распарадзіўся яшчэ больш цікава: даручыў падрыхтаваць адказ на скаргу на сябе…свайму намесніку Алене Радчанка! 
Як бачым, бюракратызм дасягнуў апагею.

Зразумела, што падначалены намеснік дзеянні свайго начальніка прызнаў абгрунтаванымі, пра што сведчыць адказ ад 26.03.2019 №05-31/28.  
З адказу таксама відаць, што прычына адмовы ва ўзгадненні запрашэння Паўлу Кнурэку засталася таямніцай. 
Каментуючы дадзены адказ, праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў выказаў меркаванне, што Савет Міністраў парушыў патрабаванні артыкула 10 “Закона аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, паводле якога забараняецца накіроўваць скаргі ў арганізацыі, дзеянні якіх абскарджаваюцца, за выключэннем выпадкаў, калі разгляд такой катэгорыі зваротаў адносіцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый. Паводле Палажэння аб Упаўнаважаным, ён здзяйсняе функцыі органа дзяржаўнага кіравання і падначалены Ураду. Зразумела, што скаргі на яго дзеянні павінен разглядаць Урад.

 

 

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты