Навіны

Генадзя Фядыніча вызвалілі, ён вярнулся ва ўласную кватэру

Прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч, раней затрыманы міліцыяй ва ўласнай кватэры, ужо знаходзіцца дома. Гэтая інфармацыя атрымана ад самога Генадзя Фядыніча, які сказаў пра тое, што яго вызвалілі ўчора вечарам і дадому ён дабіраўся на метро. Учора да лідара прафсаюза ўвечары прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі па падазрэнні ў знаходжанні ў нецвярозым стане. „Я цвярозы і не парушаў умоў „хатняй хіміі”, – пра гэта Генадзь Фядыніч паспеў паведаміць журналістам у час затрымання.

Згодна з умовамі «хатняй хіміі», Генадзь Фядыніч не можа знаходзіцца па-за домам пазней 19:00 у буднія дні і не мае права пакідаць кватэру ў выходныя. Таксама забаронена ўжываць алкаголь на ўвесь тэрмін пакарання – 4 гады.

Генадзь Фядыніч затрыманы ў сваёй кватэры. Яго звінавацілі ў тым што ён знаходзіцца ў нецвярозым стане.

 – Я цвярозы і не парушаў умоваў „хатняй хіміі” — паспеў Фядыніч паведаміць рэдакцыі praca-by.info у час затрымання.

На дадзены момант сувязі з ім няма, дзе ён знаходзіцца невядома. Згодна з умовамі „хатняй хіміі” Генадзь Фядыніч не можа знаходзіцца па-за домам пасля 19.00 ў буднія дні і не мае права пакідаць кватэру ў выходныя. Яму таксама забаронена ўжываць алкаголь. Прыйсці да яго супрацоўнікі міліцыі могуць у кожны час дня і ночы.   Паводле praca-by.info

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/genadz-fedynich-zatrymany-u-svayoj-kva/

31.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты