Навіны

Жыхары Горадні прымусілі ўлады прыбраць бюст Чапаева

Рашэнне было прынятае паводле вынікаў пасяджэння абласной мастацка-экспэртнай рады.

Гарадзенскі блогер, пісьменнік Яўген Аснарэўскіпаведаміў, што мясцовыя ўлады ўхвалілі прапанову перанесці бюст Чапаева з вуліцы Міхаіла Васілька ў музей, піша nn.by.

Рашэнне было прынятае паводле вынікаў пасяджэння абласной мастацка-экспэртнай рады.

Варыянт паставіць замест бюста Чапаева скульптуру Васілька пакуль не разглядаецца.

У лютым помнік Чапаеву дэмантавалі для рэканструкцыі - прымеркавалі да 75-годдзя Гарадзенскай вобласці. Першапачаткова планавалася, што пасля абнаўленняў яго вернуць на месца.

Бюст быў усталяваны ў Горадні ў 1960-х, хоць сам Чапаеў ніколі не быў ні ў Горадні, ні ў Беларусі. У савецкі час у горадзе была і вуліца Чапаева, якую пазней перайменавалі ў Васілька. Але помнік пакінулі.

 

 

31.03.2019
Крыніца: «Наша Ніва»

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты