Навіны

Каляндар на красавік 2019

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на красавік 2019 году

1 красавіка

110 гадоў таму (1909) – У ў вёсцы Пляшкі на Слонішчыне (з 1964-га саветы перайменавалі

яе ў Партызанаўку) нарадзіўся Аляксандар Асіпчык, беларускі грамадскі дзеяч,

царкоўны дзеяч у эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

105 гадоў таму (1914) – У в. Лявонцева (Мантураўскі р-н, Кастрамская вобл., Расея) нарадзіўся Васіль Струмень (сапр. Аляксандар Лебедзеў), беларуска-украінскі пісьменьнік. Жыў у Зачэпічах (Дзятлаўскі р-н).

100 гадоў таму (1919) – У мястэчку Мір (Карэліцкі р-н) пачалося паўстаньне (доўжылася да 4 красавіка) мясцовых жыхароў супраць улады бальшавікоў. Было задушана карнікамі, у баёх загінулі 25 паўстанцаў і 30 чэкістаў.

5 красавіка

235 гадоў таму (1784) – Памёр Францішак Ярманскі (Юрманскі), каталіцкі рэлігійны дзеяч, педагог. Быў рэктарам Віленскага і Шчучынскага піярскіх калегіюмаў. Вядомы таксама тым, што 12 гадоў быў хатнім настаўнікам Радзівілаў.

35 гадоў таму (1984) – Памёр Артур Цяжкі, беларускі празаік, журналіст.

8 красавіка

115 гадоў таму (1904) – У Лідзе нарадзіўся Сьцяпан Варшаўскі, амэрыканскі матэматык, прафесар універсітэту ў Мінесоце.

10 красавіка

195 гадоў таму (1824) – Нарадзіўся Антон Брахоцкі, уладаньнік маёнтку Морына (Івейскі р-н), удзельнік паўстаньня 1863 году, пасьля якога быў высланы.

16 красавіка

225 гадоў таму (1794) – Якуб Ясінскі ўзначаліў вызвольнае паўстаньне ў ВКЛ.

60 гадоў таму (1959) – У Менску памерла Зінаіда Бандарына, беларуская пісьменьніца, паэтка. Нараджэнка Гародні. Пахавана на менскіх Усходніх могілках.

18 красавіка

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцін.

20 красавіка

270 гадоў таму (1749) – У Полацку памёр Мацей Бейтнік (нар. у лютым 1708 ці 1705), беларускі жывапісец. Выканаў насценныя размалёўкі ў езуіцкім калегіуме ў Жодзішках (Смургонскі р-н).

22 красавіка

25 гадоў таму (1994) – У Менску прайшла першая сустрэча беларускай моладзі сьвету (доўжылася 22-23 красавіка, 200 дэлегатаў з краін былога СССР і Польшчы).

23 красавіка

85 гадоў таму (1934) – У Вераскава (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Уладзімір Конан, філосаф, літаратуразнавец, культуролаг, публіцыст.

24 красавіка

60 гадоў таму (1959) – У Лідзе адчынены краязнаўчы музей.

25 красавіка

115 гадоў таму (1904) – У Варшаве памёр Францішак Далеўскі (нар. у 1825 у фальв. Руднікі, Лідзкі пав.), адзін з ствараньнікаў Братняга зьвязу літоўскай моладзі, удзельнік паўстаньня 1863-64.

20 гадоў таму (1999) – У Гародні прайшло шэсьце патрыётаў з паходнямі. Скончылася жорсткай сутычкай з міліцыянтамі на вуліцы Ажэшкі.

26 красавіка

Дзень памяці ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986).

160 гадоў таму (1869) – Памёр Вінцэнт Седлікоўскі, удзельнік паўстаньня 1830 году. Нараджэнец Сьвіслачы.

28 красавіка

225 гадоў таму (1794) – Жыхары Гародні далучыліся да паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.

170 гадоў таму (1859) – У в. Зіневічы каля Ваверкі (Лідскі пав.) нарадзіўся Кіпрыян Кандратовіч, вайсковец, беларускі генерал, міністар БНР.

75 гадоў таму (1944) – У Іўі памёр Ільдафонс Бобіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, выдавец. Пахаваны каля івейскага касьцёлу.

29 красавіка

95 гадоў таму (1924) – У Вільні памёр Міхаіл Пліс, беларускі грамадзкі дзеяч, праваслаўны сьвятар. Нараджэнец Гарадзеншчыны.

30 красавіка

Сусьветны дзень пародненых гарадоў.

01.04.2019 Тэгі: Гародня, каляндар

Відэа

праваабарончыя сайты