Навіны

У Курапатах улада знішчыла 70 крыжоў

Знішчана 70 курапацкіх крыжоў.

У Курапатах выкопваюць крыжы, паведаміў у Фэйсбуку палітык Павел Севярынец.

„Крыжы выкопваюць экскаватарамі”, — напісаў ён.

Фота tut.by

ДАІ заблакавала пад’езды, а АМАП ачапіў Курапаты. Шмат тэхнікі і рабочых.

Падчас вядзення відэатрансляцыі ў Фэйсбуку Павел Севярынец быў затрыманы.

У Курапацкім лесе ляжаць парэшткі дзясяткаў тысяч людзей, расстраляных камуністамі ў 1937—1941 гадах. З канца 1980-х людзі ставілі на магілах і па перыметры ўрочышча крыжы. У 2018-м улады таксама паставілі сціплы помнік у цэнтры мемарыяла. На сваёй вялікай прэс-канферэнцыі 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка выказаў незадавальненне, што крыжы відаць з МКАД.

Фота facebook.com/belavus


04.04.2019

Відэа

праваабарончыя сайты