Навіны

Годна і свабодна

Свят­ка­ван­ні сто пер­шай га­да­ві­ны аб­вяш­чэн­ня Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі ўжо за на­мі. Сыш­лі ар­га­ні­за­цый­ныя эмо­цыі і пе­ра­жы­ван­ні ці ўсё прой­дзе так як трэ­ба. Па­бо­жа­му, як звы­чай­на паў­та­ра­юць мае баць­кі, ка­лі бя­руц­ца за важ­ную спра­ву. Кож­на­му ацэнь­ваць па­свой­му на­шы бе­ла­стоц­кія свят­ка­ван­ні, але я аса­бі­ста лі­чу іх уда­лы­мі. Бы­ло год­на і сва­бод­на. Ме­на­ві­та свят­ка­ван­ні Дня Во­лі ўво­дзяць мя­не аса­бі­ста ў стан ча­кан­ня, які мож­на па­раў­наць з пе­рад­ве­лі­код­ным пе­ры­я­дам. Не­ве­ра­год­ныя рэф­лек­сіі над на­шай гі­сто­ры­яй той вя­лі­кай і той ма­лой, ся­мей­най, спа­да­рож­ні­ча­юць ін­тэн­сіў­на гэ­ты­мі дня­мі. Хо­чац­ца аб­га­ва­рыць і пе­ра­га­ва­рыць са­мыя важ­ныя пы­тан­ні на­шай што­дзён­нас­ці і бу­ду­чы­ні, знай­с­ці час на паг­лыб­ле­ную рэф­лек­сію над бе­ла­ру­скім лё­сам у ду­хоў­най пра­сто­ры. Вель­мі це­шу­ся і дзя­кую свя­та­рам са Свя­та­Іа­ан­на­Ба­гас­лоў­скай цар­к­вы ў Бе­ла­сто­ку за тое, што дру­гі год за­пар так ура­чы­ста ма­лі­лі­ся за бе­ла­ру­скі на­род. На­ста­я­цель Марк Ваў­ра­нюк, ай­цы Ан­д­рэй Кузь­ма, Мі­хал Чык­він і Адам Якуць ды дыякан Пётр Макаль ра­зам з хо­рам ад ду­шы і сэр­ца да­каз­ва­юць, што бе­ла­ру­ская ба­га­служ­ба, гэ­та той дар Бо­жы, які па­ві­нен быць заў­сё­ды са сва­ім на­ро­дам. А так­са­ма па­стыр­скія сло­вы ай­ца Ан­д­рэя пра на­шу бе­ла­ру­скую мо­ву, гі­сто­рыю і куль­ту­ру за­ма­цоў­ва­лі сэнс і да­ва­лі на­ту­раль­ную пад­трым­ку для ўсіх нас у быц­ці бе­ла­ру­са­мі. Та­му ні­чо­га дзіў­на­га, што ў час ба­га­служ­бы і ма­леб­на дры­жы­кі не раз пра­хо­дзі­лі мне па ску­ры. А ў не­ка­то­рых мо­ман­тах во­чы са­мі ста­на­ві­лі­ся віль­гот­ны­мі. По­тым быў су­поль­ны зды­мак і ра­дас­на­свя­точ­ная су­стрэ­ча ў пры­хад­ской свят­лі­цы за пі­рож­ным і гар­ба­тай. Та­кія хві­лі­ны пад­к­рэс­лі­ва­юць ад­чу­ван­не бе­ла­ру­ска­га адзін­ства ў так важ­ную для нас гі­ста­рыч­ную да­ту. Спа­дзя­ю­ся і ве­ру, што і ў на­ступ­ныя га­ды бу­дзем там ра­зам, не толь­кі пры ўгод­ках Дня Во­лі.

Так як уз­га­даў я вы­шэй пра ад­чу­ван­не ся­бе быц­цам у пе­рад­ве­лі­код­ны на­строй, то ўжо са­ма ня­дзель­ка па сва­ёй ар­га­ні­за­ва­нас­ці ў вы­ха­дзе ў цар­к­ву і да­лей­шыя свят­ка­ван­ні мае свой ста­лы ры­ту­ал. Пад­няў­шы­ся з ра­ні­цы, ві­таю ўсіх бе­ла­ру­саў веч­ным «Жы­ве Бе­ла­русь!». Няс­пеш­на ем сня­да­нак і за куб­кам гар­ба­ты так хо­чац­ца, каб гэ­тае свя­та ад­зна­ча­ла­ся па ўсёй не­за­леж­най і дэ­ма­кра­тыч­най Бе­ла­ру­сі. Каб ра­да­вац­ца з усі­мі, а не ду­маць і пе­ра­жы­ваць ці бу­дуць із­ноў чар­го­выя зат­ры­ман­ні, ці кры­ва­выя па­боі з бо­ку сі­ла­ві­коў, як не раз та­кое бы­ва­ла. Ці да­дуць зго­ду на свят­ка­ван­ні, ці не? Ча­му ўла­ды не хо­чуць свя­та дзе­ля ўзмац­нен­ня ед­нас­ці і зго­ды свай­го на­ро­да, якое вы­бу­доў­вае бе­ла­ру­скую, па­лі­тыч­ную ад­мет­насць на ге­а­па­лі­тыч­най кар­це све­ту...

У гэ­тым го­дзе я вель­мі ра­да­ваў­ся, ка­лі гля­дзеў свя­точ­ны кан­цэрт, які прай­шоў у су­бо­ту 23 са­ка­ві­ка ў Га­род­ні. Ра­ней ура­чы­стая ба­га­служ­ба ў ста­ра­жыт­най Свя­та­Ба­ры­са­Глеб­скай цар­к­ве, якая на ўзбя­рэж­жы Нё­ма­на ста­год­дзя­мі бы­ла з бе­ла­ру­скім на­ро­дам на доб­рае і бла­гое. Жы­вая тран­с­ля­цыя па­ка­за­ла, што лю­дзі ве­да­юць доб­ра, якое гэ­та свя­та і ча­му Га­род­ня гэ­та дру­гая ста­лі­ца БНР, ку­ды ў 1919 го­дзе пе­ра­е­хаў урад Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі. Ка­лі б бы­ло нар­маль­на, то мяс­цо­выя ўла­ды ў сва­іх ту­ры­стыч­ных бук­ле­тах ра­і­лі б ай­чын­ным і за­меж­ным ту­ры­стам ван­д­роў­ку так­са­ма па гі­ста­рыч­ных мяс­ці­нах ста­га­до­вай даў­ні­ны. Але ідэі БНР — веч­ныя і пе­ра­мож­ныя! Та­му ра­ней ці паз­ней усё гэ­та збу­дзец­ца і бе­ла­ру­ская Га­род­ня па­ка­жа і не­за­леж­ніц­кае аб­ліч­ча. Ка­лі ад трох да пя­ці ты­сяч лю­дзей ра­да­ва­ла­ся на кан­цэр­це сва­ёй гі­сто­рыі, то так­са­ма мож­на быць упэў­не­ным, што ка­лі за год ула­ды даз­во­ляць із­ноў пра­вес­ці та­кія свят­ка­ван­ні, то ліч­ба ўдзель­ні­каў на­пэў­на ўзрас­це. Паг­ля­дзеў­шы фо­та­рэ­пар­таж з гро­дзен­скіх свят­ка­ван­няў, з леп­шым наст­ро­ем ча­ка­ла­ся пра­вес­ці і на­шы бе­ла­стоц­кія ме­ра­пры­ем­ствы.

По­тым спа­кой­нае пра­са­ван­не ка­шу­лі, у фо­не гу­чыць му­зы­ка на Ра­дыё Ра­цыя, да­лей няс­пеш­нае па­лі­ра­ван­не абут­ку. Урэш­це пін­жак і да­ро­га да свай­го і сва­іх. У та­кія хві­лі­ны ад­чу­ва­еш ся­бе сва­бод­ным і год­ным бе­ла­ру­сам, які ця­гам блі­жэй­шых га­дзін праз уша­ноў­ван­не і прод­каў бу­дзе ад­чу­ваць сны аб сва­бо­дзе ця­пер і за­раз. А быц­цё ра­зам з ма­ла­дзей­шы­мі і зу­сім ма­ла­ды­мі даз­ва­ляе ве­рыць, што не ска­за­лі мы яш­чэ апош­ня­га сло­ва.

Яў­ген ВА­ПА

04.04.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты