Навіны

Што адбылося ў Курапатах? Адкрыты сатанізм!

Што адбылося ў Курапатах?

Тое, што здарылася ў Беларусі 4 красавіка 2019 года, мае толькі адно азначэнне – адкрыты сатанізм. Знішчэнне крыжоў у Курапатах не магло адбыцца без наўпроставага загаду альбо згоды вышэйшай дзяржаўнай улады і канкрэтна асобы Аляксандра Лукашэнкі. Менавіта ён яшчэ 1 сакавіка публічна заявіў, што крыжы вакол Курапацкага лесу, псуюць выгляд з Менскай кальцавой дарогі. Тут трэба прыгадаць і сказаць, што гэтай дарогі ўвогуле не павінна было быць у гэтым месцы.

Адбылася адкрытая і поўная рэабілітацыя сталінізму як чалавеканенавісніцкай ідэалогіі.

Адбылося пляванне на ўсе маральныя чалавечыя нормы, цынічныя таптанне і знявага магіл продкаў.

Адбылася публічная знявага вернікаў усіх хрысціянскіх канфесій.

Адбыўся цынічны здзек над нацыянальнымі пачуццямі людзей усіх нацыянальнасцяў, якія былі забітыя НКВД і пахаваныя ў Курапатах – беларусаў, палякаў, яўрэяў, рускіх, украінцаў, татараў, іншых.

Што рабіць?

Насельнікі Беларусі павінны пратэставаць усімі законнымі спосабамі.

Усе канфесіі краіны ў асобах вышэйшых іерархаў – праваслаўнай царквы, каталіцкага касцёлу, розных пратэстанцкіх плыняў, мусульманскай, іудзейскай канфесій павінны прыняць адпаведныя заявы пратэсту супраць злачынных дзеянняў улады і звярнуцца да вернікаў. Кіраўнікі канфесій павінны нагадаць усім датычным да злачынства па знішчэнні крыжоў, што ўсіх спасцігне непазбежная расплата паводле законаў існавання гэтага свету.

Усе палітычныя партыі, уплывовыя грамадскія арганізацыі ў асобах кіраўнікоў павінны прыняць супольную заяву да начальніка дзяржавы з патрабаваннем падаць у адстаўку і неадкладна абвесціць пра выбары новага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яны ж павінны звярнуцца да амбасадаў усіх дзяржаў, якія прадстаўлены ў Беларусі з просьбай максімальна ўплываць на ўрад і іншае кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Што рабіць кожнаму асобнаму грамадзяніну Беларусі?

Кожны павінен прыслухацца да голасу свайго сумлення і прыняць для сябе асабістае рашэнне, што ён можа зрабіць у такой сітуацыі.

04.04.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты