Навіны

Унікальная кніга пра Слонімшчыну (фота)

Нядаўна ў выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет унікальная праца слонімскага літаратара і краязнаўца Сяргея Чыгрына пад назвай “Гістарычная мазаіка Слонімшчыны”. Па-сутнасці – гэта своеасаблівы летапіс жыцця гораду над Шчарай і навакольных мясцін, гэткая рэгіянальная энцыклапедыя.

Унікальнасць выдання палягае найперш у тым, што кніга вельмі шырока аздоблена рознымі старымі фотаздымкамі, паштоўкамі, выявамі ўнікальных рэчаў ці з’яваў у гісторыі Слонімшчыны.

З кніжкі можна даведацца пра старадаўнюю і сучасную гісторыю Слонімшчыны, пра цікавыя факты і падзеі, каларытных асоб, звязаных з гэтым краем. Прыкладам, прачытаць пра італійскую каханку Мікала Казіміра Агінскага акторку Ганну Давія дэ Бернуці, ці пра наведванне Слоніма і Альбярціна баварскім прынцам Леапольдам фон Вітэльсбахам. Шмат увагі нададзена вуліцам Слоніма, помнікам архітэктуры, розным цікавінкам.

Кніжка змяшчае больш 300 ілюстрацый і ў лёгкай літаратурнай форме знаёміць чытача з багатай гісторыяй Слонімскай зямлі.

 

 

 

08.04.2019 Тэгі: Сяргей Чыгрын, Слонім

Відэа

праваабарончыя сайты