Навіны

Справа блогера Пятрухіна: што скажуць эксперткі?

У судзе Ленінскага раёна Берасця 10 красавіка працягнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна, якога абвінавачваюць па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук.

У першы дзень працэсу суд дапытаў пацярпелых і сведак па справе. Перад пачаткам судовага паседжання залу запоўнілі супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУС у колькасці больш за 40 чалавек, што не спрыяла адкрытасці судовага працэсу, паколькі не быў забяспечаны доступ на працэс усіх жадаючых.

Сёння ў 11 гадзін пачнецца допыт эксперткі Вольгі Дудзінай, якая праводзіла судова-лінгвістычную экспертызу па справе. Затым будуць разгледжаныя зыскі пацярпелых.

 

Першы дзень суда над блогерам Пятрухіным: у зале поўна міліцыі, правабаронцаў выдалілі

У судзе Ленінскага раёна Берасця пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага блогера Сяргея Пятрухіна. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч.2 арт. 189(“Абраза”) Крымінальнага кодэкса.

Што вядома пра суддзю Аляксандра Семянчука?

Толькі за апошнія два гады суддзя Ленінскага раёна Берасця Семянчук пакараў арыштамі і штрафамі 18 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, актывістаў і незалежных журналістаў, прычым некаторых па некалькі разоў. Сярод ягоных “ахвяраў” – Мікола Стакевіч, Віталь Казак, Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Яўген Скрабец, Андрэй Шарэнда і многія іншыя актывісты.


З патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна выступілі шэраг праваабарончых і дэмакратычных арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі.  

http://spring96.org/be/news/92600

 

 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты