Навіны

Дзяніс Івашын прадставіў расследаванне забудовы тэрыторыі былога гета ў Берасці

Гарадзенскі публіцыст Дзяніс Івашын, які займаецца журналісцкімі расследаваннямі, прадставіў калегам свой аналіз забудовы так званым ААТ "Прыбужскі квартал" у гістарычнай частцы Берасця. Гутарка ідзе пра той раён у гістарычнай частцы гораду над Бугам, дзе ў другую сусветную вайну было гета. Гэта раён сучасных праспекту Машэрава і вуліцы Куйбышава.

 У гета фашыстамі было знішчана каля 34 тысяч габрэяў - жыхароў Берасця і навакольных мястэчак. Цяпер у месцы ранейшых пахаванняў ідзе інтэнсіўная забудова. Дзяніс Івашын праз адкрытыя крыніцы правёў уласнае грунтоўнае расследаванне гэтай забудовы.

Выявілася, што гэтае месца раней не было ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. А першая нэкрафікацыя была выяўлена тут яшчэ ў 1950-ых гадах. Аднак, жыхарам пра гэта не паведамлялі.

Малюнак уваходу ў гета, дзе знішчылі больш 30 тысяч чалавек.

 Першыя парэшткі пры працах былі выяўлены 17 студзеня 2019 года.

 

Такая здзеклівая рэклама на месцы забойства дзясяткаў тысяч людзей.

 Так выглядаў адзін з дамоў, што нядаўна быў зруйнаваны.

 Метадалогія расследавання, якое вёў Дзяніс Івашын.

 Асобы датычныя да забудовы новага кварталу і іх партнёры.

Інвестар забудовы вельмі доўга не знаходзіўся. Перад самой забудовай не былі праведзены патрэбныя археалагічныя раскопкі. На сустрэчы Дзяніс Івашын распавёў пра тое, хто стаіць за кампаніяй "Прыбужскі квартал", ці мае яна пратэкцыю ў вышэйшых эшалонах улады, чый капітал прадстаўляе. Схема падрыхтоўкі да забудовы была вельмі складанай і шматступеннай.

Пры падрыхтоўцы забудовы былі выкарыстаны розныя шэрыя схемы, штучныя банкруцтвы, іншыя юрыдычныя і эканамічныя камбінацыі. За забудоўшчыкам стаіць капітал расейскіх бізнесоўцаў. Што характэрна - у іх дзелавых партнёрах таксама бізнесоўцы з Ізраілю.

Журналіст выявіў ўсіх бенефіцыяраў і афіляваныя з імі структуры. 

Больш грунтоўна пазнаёміцца з расследаваннем журналіста можна ў папяровай версіі выдання „Новы Час”, а таксама на інтэрнэт-старонцы газеты.

Дзяніс Івашын лічыць, што пры забудове былі дапушчаны парушэнні аналагічныя тым, якія былі зроблены пры забудове забаўляльнага комплексу на тэрыторыі Курапацкага лесу пад Менскам. У абодвух выпадках адбываецца здзек над памяццю нявінна забітых дзясяткаў тысяч людзей, ахвяраў камунізму і фашызму.

12.04.2019 Тэгі: Дзяніс Івашын

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты