Навіны

Прыніжаны народ

Калі­ ты­дзе­нь­ таму­ назад пі­саў­ я пра г­однасць­ і­ свабоду­ так важ­ну­ю для г­і­стары­чнай памяці­, то не ве­ры­лася мне­, што напярэдадні­ Дабраве­шчання Гасподняг­а ў­ Ку­­рапатах па заг­адзе­ ў­лад бу­дзе­ зрэзаны­х... се­мдзе­сят кры­ж­оў­ у­ памяць­ расстраляны­х там камуністычны­мі­ орг­анамі­ дзясяткаў ты­сяч няві­нны­х людзе­й.

Такое­ варварства і­ не­любоў­ да чалавецтва цяж­ка сабе­ ў­яві­ць­ — у­ любы­м яг­о вы­мярэнні­, не­ толь­кі хры­сці­янскі­м. Здавалася б, што з боку­ ў­сі­х бе­лару­саў, няг­ледзячы­ на палі­ты­чны­я пог­ляды­, ме­сцы­ ўладарання і­ праж­ы­вання, ты­м ахвярам нале­ж­ы­цца ве­чная памяць і­ спакой. Не­ў­забаве­ Вялі­кдзе­нь­, Радаў­ні­ца — святы­ памі­нання сваі­х продкаў­. Але­ як мы­ вы­г­лядае­м, калі­ на вачах баць­коў­ і­ дзядоў­, дзяце­й і­ ў­ну­каў­ сваі­мі­ ру­камі­ разбу­рае­м тое­, што з’­яў­ляе­цца сімвалам нашай хры­сці­янскай і­ чалаве­чай ве­ры­?

Уяві­це сабе­, калі­ б такое­ здары­лася з магі­ламі­ Вашы­х продкаў­ так Вамі­ даг­ляданы­мі­, на які­я паломні­чае­це­ пры­намсі­ раз у­ г­од. Таксама маў­чалі­ б, апу­сці­ў­шы ­галовы­ і­ вочы­ бе­з слова пратэсту­? Бо так захаце­ла ў­лада? Гі­сторы­я і­ палі­ты­ка бязлі­тасны­я да та кі­х нацы­яналь­ны­х паводзі­н. Жу­дасна і­ сорамна. Рашэнні­ разбу­ры­ць­, раз’­ яднаць­ народ і­ дзярж­аву­ падняты­я хі­ба толь­кі­ за д’­ябаль­­скі­м указанне­м. Толь­кі­ су­поль­ны­ пратэст у­сі­х нас, бе­лару­саў­, не­зале­ж­на ад месца праж­ы­вання, канфе­сі­і­ і­ пог­лядаў­ паві­не­н у­станаві­ць­ шчы­т пе­рад такі­м дзі­ку­нствам і­ хваробай, яку­ю зваць­ анты­чалаве­цтвам.

Яўген ВАПА.

11.04.2019 Тэгі: Яўген Вапа

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты